Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры амэрыканцы прыбылі ў Тэхас пасьля абмену зьняволенымі з Кітаем


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Усе трое амэрыканцаў — Марк Сьвідан, Кай Лі і Джон Люн — былі прызнаныя ўрадам ЗША несправядліва затрыманымі.

Трое амэрыканскіх грамадзян, якія шмат гадоў знаходзіліся ў турме ў Кітаі, прыбылі ў ЗША ў сераду ўвечары ў рамках абмену зьняволенымі паміж Вашынгтонам і Пэкінам, паведаміў «Голас Амэрыкі»​.

Абмен, пра які Белы дом аб’явіў раней у сераду, паказаў дыпляматычнае пагадненьне паміж ЗША і Кітаем.

28 лістапада Пэкін абвясьціў, што ЗША вярнулі ў Кітай чатырох чалавек, у тым ліку мінімум трох кітайскіх грамадзян. Кітайскі ўрад не назваў імёнаў гэтых чатырох чалавек.

Трое амэрыканцаў, вызваленых у выніку абмену — Марк Сьвідан, Кай Лі і Джон Люн — прыбылі ў сераду ўвечары на вайсковую базу ў Сан-Антоніё, штат Тэхас.

У чацьвер раніцай прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паведаміў журналістам, што пагаварыў з усімі.

Усе трое былі прызнаныя ўрадам ЗША несправядліва затрыманымі. Сьвідану пагражаў сьмяротны прысуд праз абвінавачаньне ў гандлі наркотыкамі, а Лі і Люн знаходзіліся ў турме праз абвінавачаньні ў шпіянажы.

У сераду Дзярждэпартамэнт панізіў папярэджаньне аб паездках у Кітай да «другога ўзроўню» з «трэцяга ўзроўню», параіўшы амэрыканскім грамадзянам «праяўляць павышаную асьцярожнасьць» пры паездках у Кітай. А да таго Дзярждэпартамэнт рэкамэндаваў амэрыканцам устрымлівацца ад паездак у Кітай, часткова праз рызыку неправамернага затрыманьня амэрыканцаў.

Абмен зьняволенымі адбыўся праз два месяцы пасьля таго, як Кітай вызваліў Дэвіда Ліна, хрысьціянскага пастара з Каліфорніі, які правёў амаль 20 гадоў у турме ў Кітаі пасьля таго, як быў асуджаны за махлярства з кантрактамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG