Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», працэс будзе закрыты.
Былы капітан міліцыі Андрэй Паротнікаў пасьля звальненьня зь міліцыі вёў Belarus Security Blog, таксама выступаў у мэдыя як аналітык у пытаньнях бясьпекі. У сакавіку 2023 году Андрэя Паротнікава затрымалі ў Маскве, пад вартай прывезьлі ў Менск і зьмясьцілі ў СІЗА КДБ («Амэрыканку»), дзе трымаюць дагэтуль.
Крыніца, якая прасіла не называць яе дзеля бясьпекі, кажа, што пра ўмовы ўтрыманьня Андрэя Паротнікава інфармацыі вельмі мала, але зь ягонага выгляду можна меркаваць, што ўмовы гэтыя даволі жорсткія.
«Здароўе ў яго ня вельмі, схуднеў моцна, выглядае кепска, відаць, што адчуваньне так сабе. Гэтым усё сказана», — паведаміла крыніца.
Андрэя Паротнікава вінавацяць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- «Здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК),
- «Змова або іншыя дзеяньні, зьдзейсьненыя з мэтай захопу ўлады» (ч. 1 арт. 357 КК),
- «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 2 арт. 361-4 КК),
- «Уваходжаньне ў склад экстрэмісцкага фармаваньня» (ч. 3 арт. 361-1 КК),
- «Перашкода ажыцьцяўленьню выбарчых правоў» (ч. 2 арт. 191 КК).
Масымальна паводле гэтых артыкулаў блогеру можа пагражаць да 15 гадоў зьняволеньня.
Судзіць Андрэя Паротнікава судзьдзя Вячаслаў Тулейка, вядомы тым, што вёў шэраг гучных палітычных працэсаў, у тым ліку над супрацоўнікамі Nexta і актывістамі анархісцкага руху.
Форум