Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 10 гадоў без айца Аляксандра Надсана


Айцец Аляксандар Надсан
Айцец Аляксандар Надсан

Падзеі 15 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

15 красавіка 2015 году ў Лёндане пайшоў з жыцьця айцец Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар і апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.

Таксама ў гэты дзень

1432 — вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Сьвідрыгайлам (г. зв. Горадзенская унія).

1783 — Утвораная каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.

1855Канстанцін Вераніцын у Гарадку на Віцебшчыне завяршыў працу над паэмай «Тарас на Парнасе», якая доўгі час будзе лічыцца ананімнай. Толькі нядаўна беларускім архівістам удалося знайсьці аўтарскі асобнік паэмы.


1917 — пасьля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расеі беларускія жанчыны атрымалі права галасаваць.

1942 — у Менску пачала выходзіць газэта акупацыйнай адміністрацыі на нямецкай мове «Minsker Zeitung», выдавалася да 28 чэрвеня 1944 году.

2013 — Падчас маратону ў амэрыканскім Бостане адбылася сэрыя выбухаў, у выніку якіх 5 чалавек загінулі і 264 параненыя.

У гэты дзень нарадзіліся

1452Леанарда да Вінчы, мастак, архітэктар і навуковец.

Леанарда да Вінчы, аўтапартрэт
Леанарда да Вінчы, аўтапартрэт

1886Мікалай Гумілёў, расейскі паэт.

1900Уладзімер Тамашчык, які пад імем Васіля стане архіяпіскапам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Амэрыцы.

1902Мікола Нікановіч, празаік і перакладнік.

1912Кім Ір Сэн, камуністычны дыктатар Паўночнай Карэі. Дзень нараджэньня Кім Ір Сэна адзначаецца ў КНДР як сьвята Сонца.

1920Мікола Ракітны, празаік і мастак.

1928Павал Жук, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху.

1958 Леанід Маракоў, пісьменьнік і гісторык, энцыкляпэдыст, дасьледнік сталінскіх рэпрэсіяў.

У памяці

1847Станіслаў Юндзіл, прыродазнаўца, батанік, заоляг, адзін зь першых дасьледчыкаў расьліннага і жывёльнага сьвету Беларусі, доктар філязофіі і тэалёгіі.

1852Тадэвуш Тышкевіч, вайсковы дзяяч ВКЛ, удзельнік паўстаньня 1794 (ад’ютант Якуба Ясінскага), напалеонаўскага паходу (1812) і паўстаньня 1831.

1865 — ​Абрагам Лінкальн, 16 прэзыдэнт ЗША, пераможца ў Грамадзянскай вайне (забіты).

Абрагам Лінкальн
Абрагам Лінкальн

1903 — у ссылцы на Ўрале памёр Людвік Акінчыц, лекар, паўстанец 1863-64.

1940 — у Менскай турме памёр Павал Корчык, удзельнік Слуцкага збройнага чыну, першы сакратар КПЗБ, рэдактар газэт, ахвяра сталінізму.

1980Жан-Поль Сартр, францускі пісьменьнік і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1964 год.

Жан-Поль Сартр
Жан-Поль Сартр

2010 — у Салігорску ў нястачы памёр Алег Елізараў, мастак-авангардыст.

2015Уладзімер Содаль, літаратуразнавец, краязнавец, тэлежурналіст, вядоўца праграмы «Роднае слова».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG