Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Беларусі патлумачыла правілы атрыманьня дазволу на запуск бесьпілётніка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Заяўку на выкарыстаньне паветранай прасторы бесьпілётнікамі трэба падаць не пазьней як за дзьве гадзіны да палёту.

Пра гэта расказаў на тэлеканале СТВ Расьціслаў Давідзюк, начальнік упраўленьня па выкарыстаньні паветранай прасторы Ўзброеных сіл Беларусі.

Прадстаўнік Мінабароны ўдакладніў, што любому палёту павінен папярэднічаць дазвол органаў адзінай сыстэмы арганізацыі паветранага руху. Акрамя таго, на ўсёй тэрыторыі Беларусі ёсьць раёны, арганізацыя палётаў у якіх патрабуе дадатковага дазволу на выкарыстаньне паветранай прасторы ў забароненых зонах.

У выпадку адсутнасьці спэцыяльных дазволаў палёт бесьпілётніка будзе лічыцца парушэньнем правілаў выкарыстаньня паветранай прасторы. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць.

Расьціслаў Давідзюк удакладніў, што вызначыць законнасьць палёту БПЛА імгненна нельга. Але час рэагаваньня скарочаны. Цэнтар адзінай сыстэмы арганізацыі паветранага руху дасьць у такім выпадку інфармацыю пра правамернасьць такога палёту ў вызначаным раёне.

У верасьні 2023 году ў Беларусі падпісалі ўказ «Аб дзяржаўным уліку і эксплюатацыі цывільных бесьпілётных лятальных апаратаў». Дакумэнт забараніў фізычным асобам увозіць, эксплюатаваць і вырабляць дроны, а таксама захоўваць бесьпілётнікі. Такое права цяпер ёсьць толькі ў арганізацый і ІП у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафэсійнай дзейнасьці з выкананьнем патрабаваньняў заканадаўства.

Раней у Беларусі зьмянілі ўказ аб палётах авіямадэляў і бесьпілётнікаў. Цяпер супрацоўнікі некаторых ваенізаваных арганізацый маюць права зьбіваць дроны ў выпадку адпаведнага загаду ці небясьпекі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG