Гаворка аб пратэстах супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і гвалту сілавікоў.
Паводле правабаронцы зь Берасьця Ўладзімера Вялічкіна, 5 верасьня ў Бярозе паводле 342-га артыкулу КК судзяць:
- Мікалая Кулака,
- Ігара Яўменава,
- Андрэя Рыбакова,
- Віктара Данілюка.
Судзьдзёй у гэтым працэсе прызначылі Людмілу Рудзіну. На яе рахунку тры палітычныя крымінальныя прысуды.
Нядаўна ў Бярозе асудзілі чатырох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020-га. Згодна з вэрсіяй абвінавачаньня, яны нібыта «выкрыквалі лёзунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, перашкаджалі руху транспартных сродкаў». Усім прысудзілі калёнію.
У Берасьцейскім раённым судзе з 4 верасьня судзяць Ільлю Сабко, Аляксандра Зайцава, Мікалая Каплюка, Кірыла Яўтушыка, Мікалая Місюка, Артура Зарэмбу, Дзьмітрыя Лысюка, Алега Бандарука, Міхаіла Верамчука, Дзьмітрыя Салавейку і Дзяніса Якавенку. Усе яны абвінавачваюцца па падзеях 10 жніўня 2020 году, калі былі сутычкі пратэстоўцаў зь сілавікамі.
Уладзімер Вялічкін адзначае, што група з 11 абвінавачаных — ужо сёмая вялікая група берасьцейцаў, якіх прыцягнулі да суду за ўдзел у пратэстах. У Бярозе таксама ўжо судзілі некалькі групаў пратэстоўцаў.
4 верасьня таксама пачаліся два працэсы над пратэстоўцамі ў раённым судзе Пінску. Аляксандра Валацко судзіць судзьдзя Вольга Лубнік, а яе калега Яўгенія Мельнік разгледзіць крымінальную справу Арцёма Стасюкевіча.
Заўтра, 5 верасьня, у Бярозе паводле 342 артыкула КК будуць судзіць Мікалая Кулака, Ігара Яўменава, Андрэя Рыбакова і Віктара Данілюка. Судзьдзёй у працэсе будзе Людміла Рудзіна.