Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень супраць ядзерных выпрабаваньняў


Выпрабаваньне першай савецкай атамнай бомбы ў Сяміпалацінску, 29 жніўня 1949 году
Выпрабаваньне першай савецкай атамнай бомбы ў Сяміпалацінску, 29 жніўня 1949 году

Падзеі 29 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 жніўня 1949 году ў СССР выпрабавалі першую савецкую атамную бомбу.

2 сьнежня 2009 году 64-я сэсія Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняўшы аднагалосна адпаведную рэзалюцыю, аб'явіла 29 жніўня Міжнародным днём дзеяньняў супраць ядзерных выпрабаваньняў.

Дамова аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў, прынятая на 50-й сэсіі Генасамблеі ААН у 1996 годзе, дасюль не набыла моц, паколькі яе не падпісала дастатковая колькасьць краін. Зь ядзерных дзяржаў не падпісалі дамовы Індыя, Пакістан і Паўночная Карэя, а ЗША і Кітай падпісалі, але не ратыфікавалі. У канцы 2023 году Расея адклікала ратыфікацыю Дамовы.

У гэты дзень

1289 — заснаваная інквізыцыя.

1535 — войскамі ВКЛ у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месячнай аблогі быў узяты горад Старадуб.

1696 — пастановай канфэдэрацыйнага сойму Рэчы Паспалітай мовамі дзяржаўнага справаводзтва ў ВКЛ замест старабеларускай былі зацьверджаныя польская і лацінская.

1919 — польскія войскі занялі Бабруйск у часе вайны з Савецкай Расеяй.

1991 — Вярхоўны Савет Азэрбайджану прыняў дэклярацыю «Аб узнаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці Азэрбайджанскай Рэспублікі».

1992 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах.

2008 — Грузія разарвала дыпляматычныя адносіны з Расеяй.

У гэты дзень нарадзіліся

1632Джон Лок, ангельскі філёзаф-асьветнік, аўтар эмпірычнай тэорыі пазнаньня.

1756 Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1890Вiльгельм Кнорын, савецкі грамадзка-палітычны дзеяч, першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі ў 1927–1928 гадах.

1915 Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка.

Інгрыд Бэргман
Інгрыд Бэргман

1936 — Джон Макейн, амэрыканскі палітык, сэнатар ЗША ад штату Арызона, кандыдат у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў на выбарах 2008 году. Неаднаразова выказваўся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

1958Майкл Джэксан, амэрыканскі поп-сьпявак.

Майкл Джэксан на канцэрце ў Маскве, 1996
Майкл Джэксан на канцэрце ў Маскве, 1996

У памяці

1721Міхал Антоні Радзівіл, палітык ВКЛ, лідзкі стараста.

2014Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак-графік, пэдагог.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG