Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гадавіна масавага расстрэлу навукоўцаў, настаўнікаў і ксяндзоў у 1937 годзе, 100-годзьдзе Лявона Мурашкі


СІЗА КДБ Беларусі ў Менску («амэрыканка»).
СІЗА КДБ Беларусі ў Менску («амэрыканка»).

Падзеі 27 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Даты дня

27 жніўня 1924 году ў вёсцы Сіняўка на Клеччыне нарадзіўся Лявон Мурашка, опэрны сьпявак (бас), лідэр і актыўны ўдзельнік беларускай дыяспары ў Літве. У 1950 — 1988 гадах быў салістам Дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры і балету Літоўскай ССР. Заслужаны артыст і заслужаны дзяяч мастацтваў Літоўскай ССР.

27 жніўня 1937 году ў Менску закатавалі групу археолягаў, настаўнікаў, каталіцкіх сьвятароў — разам больш за 50 чалавек. Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937–1938 гадоў.

27 жніўня 1906 году нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх, нацысцкіх турмаў і ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

Сяргей Новік-Пяюн
Сяргей Новік-Пяюн

Гэты дзень у гісторыі

1610 Уладзіслаў Ваза абраны маскоўскім царом.

1652 — Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы.

1952 — у Беларусі дэсантавалася антысавецкая дывэрсійная група пад камандай паўнамоцнага прадстаўніка Рады БНР Цімоха Вострыкава. Парашутысты прыляцелі на амэрыканскім самалёце і мелі задачу наладзіць у падсавецкай Беларусі нелегальную дзейнасьць. У выніку здрады яны былі схопленыя КГБ. Сам Цімох Вострыкаў на доўгі час апынуўся ў няволі, зь якой выйшаў толькі ў 1975 годзе.

Цімох Вострыкаў
Цімох Вострыкаў

1955 — упершыню выдадзеная Кніга рэкордаў Гінэса.

Смажаньне самага вялікага ў сьвеце драніка, які трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса, вёска Сула, Беларусь
Смажаньне самага вялікага ў сьвеце драніка, які трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса, вёска Сула, Беларусь

1977 — запушчаны ў эксплёатацыю першы блёк Чарнобыльскай АЭС.

1979— астраномам Мікалаем Чарныхам у Крымскай астранамічнай абсэрваторыі адкрыта малая плянэта Скарына.

1991 — Малдова абвясьціла незалежнасьць ад СССР. Сёньня ў краіне дзяржаўнае сьвята — Дзень Незалежнасьці.

Маніфэстацыя ў Кішынёве ў падтрымку абвяшчэньня незалежнасьці, 27 жніўня 1991
Маніфэстацыя ў Кішынёве ў падтрымку абвяшчэньня незалежнасьці, 27 жніўня 1991

2020 — Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў у тэлеінтэрвію, што сфармаваная рэзэрва з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі пры неабходнасьці. «Расейскія сілы ня будуць выкарыстоўвацца да таго часу, пакуль экстрэмісцкія элемэнты ў Беларусі не пяройдуць межаў, не пачнуць разбой» - патлумачыў Пуцін.

У гэты дзень нарадзіліся

551 да н.э.Канфуцый, кітайскі філёзаф.

Канфуцый
Канфуцый

1770Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель, нямецкі філёзаф.

Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель
Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель

1811Тадэвуш Лада-Заблоцкі, паэт і перакладнік.

1856Іван Франко, украінскі пісьменьнік.

Іван Франко
Іван Франко

1860 Карл Чапскі, граф, менскі гарадзкі галава, мэцэнат.

1913 Віктар Жаўняровіч, мастак і опэрны сьпявак, жыў у Францыі.

У памяці

1576Тыцыян, італьянскі мастак.

Тыцыян, аўтапартрэт
Тыцыян, аўтапартрэт

1878 Юзаф Азямблоўскі, мастак-графік і гравёр.

1916 Уладзіслаў Вярыга, доктар філязофіі, філёзаф і этнограф, зьбіральнік фальклёру.

1937 Аляксандар Ляўданскі, беларускі гісторык і археоляг (расстраляны НКВД).

Аляксандар Ляўданскі
Аляксандар Ляўданскі

1937 Сяргей Дубінскі, беларускі археоляг і гісторык (расстраляны НКВД).

1965Лё Карбюзье, францускі архітэктар швайцарскага паходжаньня, стваральнік архітэктуры інтэрнацыянальнага стылю, мастак і дызайнэр.

Лё Карбюзье
Лё Карбюзье

1977 Уладзімер Шыманец, грамадзкі дзяяч, інжынэр, мастак, міністар фінансаў БНР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG