Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 90 чалавек арыштаваныя пасьля новых беспарадкаў у Ангельшчыне і Паўночнай Ірляндыі


На пратэсьце супраць іміграцыі ў Ангельшчыне
На пратэсьце супраць іміграцыі ў Ангельшчыне

Больш за 90 чалавек арыштаваныя пасьля таго, як новыя дэманстрацыі супраць мігрантаў, арганізаваныя правымі сіламі ў суботу, перарасьлі ў беспарадкі ў гарадах па ўсёй краіне, апроч Валіі і Шатляндыі. Новыя выступленьні прызначаныя таксама на нядзелю.

Беспарадкі адбыліся ў Хале, Лівэрпулі, Брысталі, Манчэстэры, Сток-он-Трэнце, Блэкпуле, Белфасьце. Іх удзельнікі грамілі крамы, нападалі на паліцыянтаў. Пры гэтым на некаторых акцыях, менш буйных, у шэрагу месцаў абышлося бяз гвалту, адзначае ВВС.

Брытанскі прэм’ер-міністр Кір Стармэр паабяцаў паліцыі «поўную падтрымку з боку ўраду» па частцы захадаў у дачыненьні «экстрэмістаў, якія спрабуюць распаліць нянавісьць».

Напружанасьць зьвязаная з забойствам трох дзяўчынак у танцавальнай студыі ў Саўтпорце 29 ліпеня. Яшчэ каля дзясятка чалавек у выніку нападу з нажом атрымалі раненьні. У злачынстве падазраюць 17-гадовага падлетка. Яго ўзялі пад варту.

Беспарадкі называюць самымі масавымі ў краіне за больш чым 10 гадоў. Яны пачаліся пасьля таго, як у сацыяльных сетках хутка распаўсюдзілася інфармацыя аб тым, што нападнік на дзяцей быў мігрантам і радыкальным ісламістам. Паліцыя назвала зьвесткі ілжывымі, указаўшы, у прыватнасьці, што падазраваны Аксэль Рудакубана нарадзіўся ў Вялікай Брытаніі. Яго бацькі — выхадцы з Руанды.

Антымігранцкія пратэсты, якія суправаджаюцца актамі гвалту, падпалаў і рабаваньняў, заявы ўладаў не спынілі. Паліцыя лічыць, што актыўнае ядро пагромнікаў складаюць прыхільнікі нацыяналістычнай Лігі абароны Ангельшчыны. Прыхільнікі гэтай арганізацыі зьвязаныя з футбольнымі хуліганамі.

У Брытаніі ў апошнія гады адбылося некалькі рэзанансных нападаў з выкарыстаньнем нажоў. Некаторыя зь іх былі тэрактамі, учыненымі радыкальнымі ісламістамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG