Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы супрацоўнік АНТ паведаміў, што ягоную маці ўсё ж не высяляюць


Іван Падрэз. Архіўнае фота
Іван Падрэз. Архіўнае фота

У сваіх сацыяльных сетках былы супрацоўнік АНТ Іван Падрэз напісаў, што ягоная маці ўсё ж «можа жыць у кватэры па праве пражываньня».

«Аказваецца, і на тым баку ёсьць людзі. Людзям — дзякуй. І дзякуй усім, хто перажываў. Няма падставы для суму», — напісаў былы супрацоўнік АНТ. Якім чынам можна пражываць у канфіскаванай кватэры, Падрэз не патлумачыў.

12 ліпеня пра канфіскацыю сваёй маёмасьці блогер, былы супрацоўнік АНТ Іван Падрэз напісаў у сваім Instagram.

«Не хацеў казаць, пакуль ішоў суд, але цяпер прыйшоў час. У Беларусі, дзе ў мяне была кватэра, я цяпер „экстрэміст“. Кватэра, якая фармальна належала мне, цяпер канфіскаваная.

Маю 78-гадовую маці выкінулі зь яе. Яна правяла тры тыдні ў лякарнях, а потым у сяброўкі. Гэта па-за межамі маралі. Выкідаюць з дому 78-гадовую жанчыну», — напісаў тады Іван Падрэз.

Інфармацыя з афіцыйных структур на гэты конт не дасяжная. Але прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла напісаў у тэлеграме, што маці Падрэза не была ўласьніцай кватэры і мела іншую прапіску: «Дзяржава выконвае ўсё па законе, і пэнсію плаціць, і сочыць за прапіскай. Забралі толькі ўласнасць здрадніка, а ня маці».

  • Раней у Беларусі пачалі ўжываць практыку завочных крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў апазыцыі, якія зьехалі за мяжу.
  • Ад палітыкаў, якія дзейнічаюць адкрыта, перайшлі да шараговых актывістаў.
  • Пры гэтым улады арыштоўваюць маёмасьць, каб потым канфіскаваць яе, прадаць і пакрыць нібыта нанесеную дзяржаве шкоду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG