«Не хацеў казаць, пакуль ішоў суд, але цяпер прыйшоў час. У Беларусі, дзе ў мяне была кватэра, я цяпер „экстрэміст“. Кватэра, якая фармальна належала мне, цяпер канфіскаваная.
Маю 78-гадовую маці выкінулі зь яе. Яна правяла тры тыдні ў лякарнях, а потым у сяброўкі. Гэта па-за межамі маралі. Выкідаюць з дому 78-гадовую жанчыну», — напісаў Іван Падрэз.
Інфармацыя з афіцыйных структур на гэты конт не дасяжная. Але прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла напісаў у тэлеграме, што маці Падрэза не была ўласьніцай кватэры і мела іншую прапіску: «Дзяржава выконвае ўсё па законе, і пэнсію плаціць, і сочыць за прапіскай. Забралі толькі ўласнасць здрадніка, а ня маці».
- Раней у Беларусі пачалі ўжываць практыку завочных крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў апазыцыі, якія зьехалі за мяжу.
- Ад палітыкаў, якія дзейнічаюць адкрыта, перайшлі да шараговых актывістаў.
- Пры гэтым улады арыштоўваюць маёмасьць, каб потым канфіскаваць яе, прадаць і пакрыць нібыта нанесеную дзяржаве шкоду.
Форум