Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Усясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму; дзень нараджэньня Віктара Бабарыкі


Помнік дзецям, расстраляным у Бабіным Яры, Кіеў
Помнік дзецям, расстраляным у Бабіным Яры, Кіеў

Падзеі 9 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

9 лістапада 1938 году нямецкія нацысты ўчынілі габрэйскі пагром, які ўвайшоў у гісторыю як «Крышталёвая ноч». У гэты ж дзень у 1941 годзе нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў у беларускім мястэчку Мір. У наш час 9 лістапада адзначаецца Ўсясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму.

Таксама ў гэты дзень

1512Францішак Скарына ў Падуі абараніў ступень доктара мэдычных навук.

1794 — у выніку падаўленьня антырасейскага паўстаньня ў Рэчы Паспалітай расейскай арміяй капітулявалі абаронцы Варшавы.

1918 — Вяліскае паўстаньне. Стыхійны выступ сялян на паўночным усходзе Беларусі супраць бальшавіцкай мабілізацыі.

1941 — на месцы Італійскага саду каля Мірскага замку нацысты расстралялі 1500 мясцовых габрэяў.

1989 — пачаўся дэмантаж Бэрлінскага муру.

Разбурэньне Бэрлінскага муру, 9 лістапада 1989
Разбурэньне Бэрлінскага муру, 9 лістапада 1989

2019 — у Глушы адкрыты помнік Алесю Адамовічу, створаны за народныя грошы. Скульптар Гэнік Лойка.

Помнік Алесю Адамовічу ў Глушы. Побач - дачка пісьменьніка Натальля і скульптар Гэнік Лойка, 9 лістапада 2019
Помнік Алесю Адамовічу ў Глушы. Побач - дачка пісьменьніка Натальля і скульптар Гэнік Лойка, 9 лістапада 2019

У гэты дзень нарадзіліся

1583 Фабіян Малішоўскі, манах, магіла якога ў Стоўпцах стала месцам масавага паломніцтва.

1789Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геоляг.

1818Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік.

1856 Уладзімер Стукаліч, віцебскі гісторык і літаратуразнаўца. Ахвяра бальшавізму.

1922Нестар Сакалоўскі, беларускі кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР.

1948 Юрась Герасіменка-Жызьнеўскі, кніжны графік і жывапісец-партрэтыст.

1961Юры Завадзкі, прадпрымальнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху.

1962 Аляксей Мельнікаў, літаратуразнаўца, гісторык.

1963 Аляксандар Тамковіч, журналіст.

Аляксандар Тамковіч
Аляксандар Тамковіч

1963Віктар Бабарыка, бізнэсовец, мэцэнат, удзельнік прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2020 году Віктар Бабарыка.

Віктар Бабарыка цягам 20 гадоў кіраваў «Белгазпрамбанкам», падтрымліваў культурны хаб «ОК16» у Менску. Пры яго спрыяньні ў Беларусь вярнуліся карціны мастакоў Парыскай школы. 12 траўня 2020 году Віктар Бабарыка публічна заявіў пра свой намер вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты. 18 чэрвеня 2020 году Віктара Бабарыку затрымалі разам з сынам Эдуардам, які быў кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы. Палітвязень Віктар Бабарыка 6 ліпеня 2021 году асуджаны Вярхоўным судом на 14 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. З красавіка 2023 году зь ім няма ніякай сувязі.

Віктар Бабарыка
Віктар Бабарыка

1977 Дзьмітры Дашчынскі, фрыстайліст. У 2020 годзе выступіў супраць гвалту, пераехаў у Аўстралію

У памяці

1737Вінцэнт Пётар Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1918 Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.

Гіём Апалінэр
Гіём Апалінэр

1941 Генрых Глябовіч, беларускі рэлігійны дзеяч, прафэсара Віленскага ўнівэрсытэту. Расстраляны нацыстамі ў Барысаве.

1952 Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю, родам зь беларускага Моталя.

Хаім Вэйцман
Хаім Вэйцман


1970 Шарль дэ Голь, францускі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, лідэр францускага супраціву ў часы Другой сусьветнай вайны, прэзыдэнт Францыі (1959-1969).

Шарль Дэ Голь
Шарль Дэ Голь

2005 Людвік Асецкі, графік.

2009 Антон Маркевіч, беларускі дзяяч у Канадзе.

2015 Віктар Сырыца, гісторык.

2018Уладзіслаў Ахроменка, пісьменьнік, кінасцэнарыст.

Уладзіслаў Ахроменка
Уладзіслаў Ахроменка

2020Міхась Дрынеўскі, кіраўнік хору Цітовіча, народны артыст Беларусі, памёр праз ковід.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG