Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў Беларусі працягваюць расьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў чэрвені 2024 году ў параўнаньні з аналягічным месяцам 2023 году вырасьлі на 8,4%, паведамляе «Позірк» са спасылкай на новы агляд інфляцыйных працэсаў Нацбанку Беларусі.

Паводле зьвестак Нацбанку, у траўні яны павялічыліся на 8,3%, красавіку — на 8%.

Базавая інфляцыя (не ўлічвае сэзонныя тавары, а таксама тавары і паслугі, якія часта мяняюцца ў цане ў кароткатэрміновай пэрспэктыве або рэгулююцца дзяржавай) у чэрвені склала 4,7% (у траўні — 4,5%, красавіку — 4,1%).

Сэзонныя цэны (на садавінагародніную прадукцыю) у чэрвені вырасьлі на 17,1% (13,2%, 12,5%).

Агрэгаваны паказчык трэндавай інфляцыі (індыкатар інфляцыі, вычышчаны ад уплыву рознага роду шокаў) — у чэрвені склаў 5,5%.

  • З кастрычніка 2022 году ў Беларусі дзейнічае рэгуляваньне цэнаў на шэраг спажывецкіх тавараў: крамы могуць іх падвышаць толькі з дазволу чыноўнікаў. За неабгрунтаванае павышэньне цэнаў летась адміністрацыйныя спагнаньні зазналі сотні чалавек. Аднак цэны працягвалі расьці.
  • У 2023 годзе Нацбанк неаднойчы паведамляў, што рост рэгуляваных цэнаў апярэджвае агульную інфляцыю ў Беларусі.
  • Спажывецкія цэны ў чэрвені 2024 году вырасьлі на 0,6%: харчовыя тавары падаражэлі на 0,8%, нехарчовыя — на 0,4%, паслугі — на 0,5%. З пачатку 2024 году рост цэнаў склаў 3,4%: на харчовую прадукцыю — на 3,7%, нехарчовую — на 2,5%, паслугі — на 4%.
  • Аляксандар Лукашэнка 28 сакавіка на нарадзе аб працы банкаўскай сыстэмы заявіў, што ўрад «прыняў пэўныя меры, каб узяць пад кантроль сыстэму цэнаўтварэньня», і сёньня «ў нейкай ступені» стрымліваць рост цэнаў удаецца. Паводле яго, ад практыкі дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаў у Беларусі «не адступяць».
  • Дасьледчы цэнтар BEROC раней казаў, што «імавернасьць зьмены падыходу ўраду да цэнавага рэгуляваньня як мінімум у першым паўгодзьдзі ацэньваецца як нізкая». «Яно [цэнавае рэгуляваньне. — РС] працягне прымяняцца ў жорсткай форме, што будзе стрымліваць перанос выдаткаў у цэны і весьці да назапашваньня інфляцыйнага навеса», — прагназавала арганізацыя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG