Харчовыя тавары падаражэлі на 0,8%, нехарчовыя — на 0,4%, паслугі — на 0,5%.
З пачатку году рост цэнаў склаў 3,4%: на харчовую прадукцыю яны павялічыліся на 3,7%, на нехарчовую — на 2,5%, на паслугі — на 4%.
У гадавым выражэньні (да чэрвеня 2023 году) зафіксавана павелічэньне цэнаў на 5,8%: на харчовыя тавары — на 6,4%, на нехарчовыя — на 4,5%, на паслугі — на 6,6%.
Што найбольш падаражэла з пачатку 2024 году
З харчовых тавараў з пачатку 2024 году, паводле Белстату, найбольш падаражэлі алькаголь (+6,57%), кава (+6,52%), плодагароднінная прадукцыя (+5,78%), макарона (+5,21%), гарбата (+4,94%), соль (+4,12%), безалькагольныя напоі (+3,83%), кандытарскія вырабы (+3,34%) і марозіва (+3,24%).
Цыгарэты з пачатку году падаражэлі на 9,31%, грамадзкае харчаваньне — на 6,37%.
Зь нехарчовых тавараў найбольш падаражэлі ювэлірныя вырабы (+6,86%), жывыя кветкі (+6,28%), лекі (+5,91%), друкаваныя выданьні (+4,25%), мэбля (+3,55%), сынтэтычныя мыйныя сродкі (+3,35%).
З паслуг найбольш падаражэлі турыстычныя (15,73%), санаторна-аздараўленчыя (+14,28%), паслугі гатэляў (+9,13%) і інтэрнатаў (+8,05%), дашкольных установаў (+9,13%), установаў культуры (+8,66%), прававыя (+8,11%) дзяржаўная пошліна за ажыцьцяўленьне адміністрацыйных працэдур (+8,11%), арэнда жытла (+7,48%), вэтэрынарныя паслугі (+7,45%), жыльлёва-камунальныя (+6,18%), паслугі ўстановаў фізкультуры і спорту (+4,05%), побытавыя паслугі (+3,1%).
Што кажуць пра рост цэнаў улады і экспэрты
Урад «прыняў пэўныя меры, каб узяць пад кантроль сыстэму цэнаўтварэньня», і сёньня «ў нейкай ступені» стрымліваць рост цэнаў удаецца, заявіў Аляксандар Лукашэнка 28 сакавіка на нарадзе аб працы банкаўскай сыстэмы. Паводле яго, ад практыкі дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаў у Беларусі «не адступяць».
Дасьледчы цэнтар BEROC раней заяўляў, што «імавернасьць зьмены падыходу ўраду да цэнавага рэгуляваньня як мінімум у першым паўгодзьдзі ацэньваецца як нізкая». «Яно [цэнавае рэгуляваньне. — РС] працягне прымяняцца ў жорсткай форме, што будзе стрымліваць перанос выдаткаў у цэны і весьці да назапашваньня інфляцыйнага навеса», — прагназавала арганізацыя.
Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта плянавымі) парамэтрамі разьвіцьця Беларусі на 2024 год, інфляцыя не павінна перавысіць 6%.
BEROC чакае, што рост цэнаў па выніках 2024 году складзе 6%, Міжнародны валютны фонд прагназуе інфляцыю ў памеры 6,3%, Эўразійскі банк разьвіцьця — 8%, Эўразійскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця — 5,8%.
У 2023 годзе спажывецкія цэны ў Беларусі вырасьлі на 5,8%.
Форум