Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм Беларусі дазволіў «пірацкі» паказ матчаў Лігі нацый і таварыскіх матчаў зборнай у футболе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Матчы дазволілі паказваць бяз згоды УЭФА.

Міністэрства інфармацыі Беларусі дапоўніла пералік спартовых спаборніцтваў, якія ў Беларусі можна паказваць бяз згоды праваўладальнікаў. Пастанову апублікавалі 7 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пералік дадалі Лігу нацый і таварыскія матчы з удзелам зборнай Беларусі ў футболе. Іх дазволілі паказваць бяз згоды УЭФА.

Раней Мінінфарм дазволіў «пірацкую» трансьляцыю чэмпіянату сьвету ў пляжным футболе, які байкатуе Ўкраіна з прычыны допуску Беларусі, а таксама Эўра-2024.

У студзені 2023 году ў Беларусі ўхвалілі закон «Аб абмежаваньні выключных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасьці», які дапускае выкарыстаньне лічбавых матэрыялаў бяз згоды замежнага праваўладальніка, фактычна гэта дазвол на пірацтва.

Уключэньне ў пералік праваўладальніка адбываецца на падставе наступных крытэраў:

  • праваўладальнік зьяўляецца асобай з замежнай дзяржавы, якая робіць «недружалюбныя дзеяньні»;
  • праваўладальнік ці АКУ забараніў ці ня даў згоды (дазволу) на выкарыстаньне на тэрыторыі Беларусі аўдыёвізуальнага твора, выключнае права на які належыць яму ці АКУ;
  • выкарыстаньне аўдыёвізуальнага твора неабходнае для «стварэньня ўмоў для павышэньня ўзроўню інфармацыйнай бясьпекі, і (або) разьвіцьця інтэлектуальнага і духоўна-маральнага патэнцыялу грамадзтва, і (або) забесьпячэньня доступу да дасягненьняў сусьветнай культуры і падзей сучаснага жыцьця».
  • Беларускія ўлады лічаць недружалюбнымі краіны Эўразьвязу, ЗША, Альбанію, Вялікую Брытанію, Ісьляндыю, Канаду, Ліхтэнштэйн, Нарвэгію, Паўночную Македонію, Сэрбію, Чарнагорыю і Швайцарыю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG