Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі прыняў пастанову, якая рэгулюе пірацкае выкарыстаньне твораў зь «недружалюбных» краін


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фактычна урад урэгуляваў выкарыстаньне пірацкай інфармацыі, твораў і праграм.

Пастанову Савету Міністраў № 696 «Аб выкарыстаньні асобных аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў» ад 18 кастрычніка апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Гэтая пастанова ўваленая ў разьвіцьцё закону ад 3 студзеня 2023 году «Аб абмежаваньні выключных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасьці».

Гэты закон дапускае выкарыстаньне лічбавых матэрыялаў бяз згоды замежнага праваўласьніка, фактычна гэта дазвол пірацтва. Цяпер навінкі сусьветнага кінэматографу, якія паказваюць у беларускіх кінатэатрах, могуць быць пірацкімі копіямі. Таксама закон дазваляе выкарыстоўваць замежныя кампутарныя праграмы безь ліцэнзіі.

Урад Беларусі сваёй пастановай вызначыў, як фармаваць такі сьпіс матэрыялаў, якія дазволена выкарывстоўвацб без дазволу аўтараў.

Прапановы будуць рыхтавацца «арганізацыямі, якія зьяўляюцца рэдакцыямі тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі» і разглядацца Міністэрствам інфармацыі.

Адзначаецца, што ўключэньне ў гэты пералік будзе адбывацца на падставе наступных крытэрыяў:

  • праваўладальнік зьяўляецца асобай з замежнай дзяржавы, якая зьдзяйсьняе «недружалюбныя дзеяньні»;
  • праваўладальнік ці АКУ забараніў ці ня даў згоды (дазволу) на выкарыстаньне на тэрыторыі Беларусі аўдыёвізуальнага твора, выключнае права на які належыць яму ці АКУ;
  • выкарыстаньне аўдыёвізуальнага твора неабходнае для «стварэньня ўмоў для павышэньня ўзроўню інфармацыйнай бясьпекі, і (або) разьвіцьця інтэлектуальнага і духоўна-маральнага патэнцыялу грамадзтва, і (або) забесьпячэньня доступу да дасягненьняў сусьветнай культуры і падзей сучаснага жыцьця».

Пастанова набывае моц пасьля афіцыйнага апублікаваньня.

Беларускія ўлады лічаць недружалюбнымі краіны Эўразвязу, ЗША, Альбанію, Вялікую Брытанію, Ісьляндыю, Канаду, Ліхтэнштэйн, Нарвэгію, Паўночную Македонію, Сэрбію, Чарнагорыю і Швайцарыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG