Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб вярнуцца ў Беларусь, жыхару Рагачова давялося кампэнсаваць 48 тысяч рублёў за вучобу


Судовая заля. Ілюстрацыйнае фота
Судовая заля. Ілюстрацыйнае фота

Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту жыхар Рагачова не адпрацаваў па разьмеркаваньні і пераехаў у Дубай. Праз гады, каб вярнуцца з ААЭ у Беларусь, ён заплаціў 48 тысяч рублёў.

Пасьля вучобы ў ВНУ бюджэтніка накіравалі на працу па разьмеркаваньні. Абавязковая адпрацоўка яму не спадабалася, і празь некаторы час малады спэцыяліст паехаў жыць у Дубай. Суд вынес рашэньне аб кампэнсацыі сродкаў, якія дзяржава выдаткавала на яго навучаньне — сума склала амаль 48 тысяч рублёў, паведамляе Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму.

«Доўгі час судовым выканаўцам не ўдавалася наладзіць кантакт з даўжніком. Да таго часу, пакуль той ня вырашыў вярнуцца на радзіму.

Высьветліўшы, што органы прымусовага выкананьня абмежавалі яго ў праве перасячэньня мяжы, ён зьвязаўся з судовым выканаўцам праз сацсеткі і зрабіў неабходныя крокі, каб пагасіць доўг у поўным абʼёме», — распавялі судовыя выканаўцы.

Рэкорднай сумай кампэнсацыі расходаў на аплату навучаньня да гэтага часу лічыцца сума, якую налічылі курсанту Вайсковай акадэміі, які кінуў вучобу: яго абавязалі кампэнсаваць дзяржаве звыш 90 тысяч рублёў на навучаньне, а таксама выплаціць дзяржаўны збор — больш за 4,5 тысячы рублёў, нагадвае выданьне «Люстэрка».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG