Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 60 гадоў зь дня нараджэньня гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага, 85 гадоў пісьменьніку і публіцысту Анатолю Стрэлянаму


Анатолі Стрэляный
Анатолі Стрэляный

Падзеі 5 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1852 — у Санкт-Пецярбургу для шырокай публікі адкрылі Эрмітаж.

Будынак Эрмітажа на беразе Нявы
Будынак Эрмітажа на беразе Нявы

1917 — у выніку мэксыканскай рэвалюцыі прынялі Канстытуцыю Злучаных Штатаў Мэксыкі.

1940 — пачалася дэпартацыя некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР.

1958 — Гамаль Абдэль Насэр вылучыўся на пасаду прэзыдэнта Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (аб’яднаная дзяржава Сырыі і Эгіпту, праіснавала зь лютага 1958 па верасень 1961 году).

1979 — Аятала Рухала Мусаві Хамэйні абвясьціў Іран ісламскаю дзяржаваю.

2001 — на станцыі мэтро «Беларуская кальцавая» ў Маскве ўзарвалася выбуховае прыстасаваньне.

У гэты дзень нарадзіліся

1916 — Валянтына Пашкевіч, мовазнаўца, складальніца Ангельска-беларускага слоўніка.

Леанід Шчамялёў
Леанід Шчамялёў

1923 Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі. Памёр у 2021 годзе.

1930 — Расьціслаў Янкоўскі, беларускі актор.

Расьціслаў Янкоўскі ў ролі Пане Каханку ў аднайменным спэктаклі
Расьціслаў Янкоўскі ў ролі Пане Каханку ў аднайменным спэктаклі

1939 — Анатолі Стрэляны, украінскі пісьменьнік, сцэнарыст і празаік, публіцыст, журналіст, шматгадовы камэнтатар расейскай службы Радыё Свабода. Жыве ў Сумской вобласьці Ўкраіны, ад пачатку ўварваньня Расеі публікуе нататкі ваеннага часу.

1964 — Уладзімір Ляхоўскі, беларускі гісторык, дасьледчык гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Дасьледаваў палітычную гісторыю БНР; вайсковую гісторыю, у тым ліку Слуцкі збройны чын; пачаткі нацыянальнай адукацыі па-беларуску; беларускі моладзевы рух міжваеннае пары па абодва бакі мяжы БССР і Заходняй Беларусі.

У памяці

1637 — памёр Язэп Руцкі, беларускі пісьменьнік, уніяцкі царкоўны дзяяч.

1939 — у ГУЛАГу загінуў гісторык Павал Горын, прэзыдэнт Акадэміі навук у 1931–1936 гг.

1999 — памёр Васілій Лявонцьеў, амэрыканскі эканаміст расейскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы.

2001 — у амэрыканскім горадзе Гленкоў памёр Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт.​

2020 — памёр Барыс Луцэнка, тэатральны і кінарэжысэр, народны артыст Беларусі.

2022 — памёр Эрнст Сабіла, пратэстанцкі пастар, вязень савецкіх лягераў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG