Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шварцэнэгер прадаў гадзіньнік, з-за якога яго затрымалі ў аэрапорце


Арнольд Шварцэнэгер
Арнольд Шварцэнэгер

Актор і былы губэрнатар штата Каліфорнія Арнольд Шварцэнэгер прадаў за 270 тысяч эўра гадзіньнік маркі Audemars Pigue, з-за якога яго затрымалі на мытні ў аэрапорце Мюнхэна.

Аб гэтым паведамляе Die Presse.

Гадзіньнік быў прададзены падчас аўкцыёну на дабрачыннай вячэры, арганізаванай «Кліматычнай ініцыятывай Шварцэнэгера» ў аўстрыйскім горадзе Кіцбюэль. Паведамляецца, што на корпус гадзіньніка нанесеная выява Шварцэнэгера і надпіс «Arnold Classic». Таксама сьцьвярджаецца, што актор граў з гэтым гадзіньнікам у некалькіх фільмах, а ўсяго ў сьвеце існуе 20 такіх гадзіньнікаў.

На аўкцыёне стартавы кошт лота склаў 50 тысяч эўра. Усяго было сабрана 1, 31 мільёна эўра. Грошы будуць накіраваныя ў фонд «Кліматычная ініцыятыва Шварцэнэгера», які займаецца падтрымкай праектаў у галіне экалёгіі.

Арнольд Шварцэнэгер быў затрыманы ў аэрапорце Мюнхена 17 студзеня з-за таго, што не задэклараваў дарагі гадзіньнік. Актор правёў некалькі гадзін у памяшканьні мытні і заплаціў штраф у памеры 35 тысяч эўра. Пры гэтым Шварцэнэгер ацаніў іх у 20 тысяч эўра, што значна ніжэй звычайнага кошту гадзіньнікаў маркі Audemars Pigue.

76-гадовы Арнольд Шварцэнэгер нарадзіўся ў Аўстрыі і часта прыяжджае на гістарычную радзіму. Апроч акторскага мастацтва і палітычнай дзейнасьці, ён займаецца дабрачыннасьцю. У 2017 годзе ён заснаваў фонд «Кліматычная ініцыятыва Шварцэнэгера», які штогод праводзіць у Аўстрыі міжнародны кліматычны саміт. У рамках саміту праходзяць і дабрачынныя аўкцыёны, на якія актор ужо неаднаразова выстаўляў свае асабістыя рэчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG