Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы запісалі відэа з параўнаньнем глыбоцкай і рагачоўскай згушчанкі


Параўнаньне глыбоцкай і рагачоўскай згушчанак. На застаўцы да відэа амбасада памылілася ў артаграфіі назвы прадукту
Параўнаньне глыбоцкай і рагачоўскай згушчанак. На застаўцы да відэа амбасада памылілася ў артаграфіі назвы прадукту

Ролік зьявіўся ў афіцыйным твітэры амбасады ЗША ў Менску.

Аўтары роліку на пачатку адзначаюць, што «шмат пытаньняў зьяўляюцца прычынамі спрэчак у беларусаў. Адно зь іх, якое ніяк ня можа быць вырашанае, гэта згушчанка».

Двое амэрыканцаў вырашылі пакаштаваць два вядомыя віды, каб вызначыць, якая згушчанка лепшая — рагачоўская ці глыбоцкая?

У выніку перамагчы нікому не ўдалося, лік 1:1, спадарыня на відэа больш пахваліла глыбоцкую згушчанку, а спадар — рагачоўскую.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG