Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод харчу расейскіх вайскоўцаў у Бахмуце — рагачоўская згушчанка


Згушчанае малако з Рагачова трапіла на відэа дастаўкі харчу на расейскія пазыцыі пад Бахмутам
Згушчанае малако з Рагачова трапіла на відэа дастаўкі харчу на расейскія пазыцыі пад Бахмутам

Беларускія тавары пастаўляюць на акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны.

ПВК «Вагнэр», якая напярэдадні адмовілася падпісваць кантракт, якога ад усіх «добраахвотнікаў» запатрабаваў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу, на адным са сваіх каналаў апублікавала відэа дастаўкі зброі і харчу вайскоўцам, якія падначальваюцца Міністэрству абароны. Сярод тавараў, які трапілі ў кадар — згушанка зь беларускага Рагачова.

Таксама вагнэраўцы адзначаюць, што правядуць для вайскоўцаў лекцыі і «падзеляцца баявым досьведам».

За Бахмут ужо некалькі месяцаў ідуць напружаныя баі паміж украінскімі і расейскімі войскамі.

Днямі беларускі полк імя Каліноўскага паказаў, як выглядаюць ваколіцы Бахмуту. Горад і яго прыгарады зруйнаваныя бясконцымі абстрэламі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG