Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-польскай мяжы вялікія чэргі ў абодва бакі, паведамляюць пра бойкі і сваркі. ВІДЭА


На памежным пераходзе Тэрэспаль-Берасьце, архіўнае фота
На памежным пераходзе Тэрэспаль-Берасьце, архіўнае фота

Легкавікі стаяць па двое сутак, аўтобусы праходзяць мяжу за 12-14 гадзін.

Як паведамляць у суполках беларусаў Польшчы, 24 сьнежня чарга легкавых аўтамабіляў на памежным пераходзе Тэрэспаль-Берасьце складае 12 кілямэтраў.

Легкавікі стаяць па двое сутак, аўтобусы праходзяць мяжу за 12-14 гадзін. Адна жанчына піша, што чарга да на польскім баку ля вёскі Малашэвічы Дужыя доўжылася 14 гадзін, а там да Тэрэспаля заставалася яшчэ 9 кілямэтраў. У чарзе ўзьнікаюць сваркі і бойкі.

Таксама вялікая чарга, але толькі з фураў, стаіць і ў супрацьлеглы бок.

На раніцу 24 сьнежня Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі не напісаў пра чэргі на беларуска-польскай мяжы, але паведаміў пра іншыя межы, у прыватнасьці, што на пункце пропуска Грыгароўшчына (мяжа з Латвіяй) на выезд з Беларусі чакае 350 аўтамабіляў, на пунктах пропуска з Літвой у Катлоўцы знаходзіцца 300 аўтамабіляў, у Каменным Лагу 570 аўтамабіляў, у Беняконях 940, у Прывалцы 150.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG