Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі тысяч гішпанцаў пратэстуюць супраць прапанаванай амністыі прыхільнікам незалежнасьці Каталёніі


Дэманстрацыя ў Мадрыдзе 12 лістапада 2023
Дэманстрацыя ў Мадрыдзе 12 лістапада 2023

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыі ў розных гарадах Гішпаніі. Яны пратэстуюць супраць плянаў Пэдра Санчэса, выканаўцы абавязкаў прэм’ер-міністра, даць амністыю арганізатарам рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі ў 2017 годзе, які гішпанскія ўлады прызналі незаконным.

Урад сацыяліста Санчаса ў чацьвер дамовіўся пра падтрымку ад каталёнскай партыі Junts, якая выступае за незалежнасьць Каталёніі. Амністыя — адзін з пунктаў дамовы. Кансэрватыўныя апанэнты Санчаса абвінавачваюць яго ў здрадзе нацыянальным інтарэсам і ў парушэньні закону для ўласнай палітычнай выгады.

У кастрычніку 2017 году парлямэнт Каталёніі абвясьціў аб незалежнасьці па выніках рэфэрэндуму ў рэгіёне. Мадрыд назваў галасаваньне незаконным і ўвёў у Каталёніі прамое кіраваньне. Шэраг каталёнскіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў былі зьняволеныя, некаторыя апынуліся ў эміграцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG