Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвялі новыя ўмовы выкарыстаньня абсталяваньня пры прыёме плацяжоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Урад і Нацыянальны банк зьмянілі ўмовы выкарыстаньня касавага і іншага абсталяваньня пры прыёме плацяжоў.

Сумесная пастанова ўладаў апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У дакумэнце гаворыцца, што юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 ліпеня 2025 году пры продажы тавараў, выкананьні работ і аказаньні паслуг прымаюць плацяжы на свой адрас адным з наступных спосабаў:

  • наяўнымі грашыма (гатоўкай) з выкарыстаньнем аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў з усталяваным сродкам кантролю падатковых органаў (СКПО);
  • з убудаваным касавым падсумавальным апаратам з усталяваным СКПО;
  • з усталяванай праграмнай касай або разьмешчанай у цэнтры апрацоўкі зьвестак апэратара праграмнай касавай сыстэмай;
  • у безнаяўнай форме пры выкарыстаньні іншых плацежных інструмэнтаў і электронных грошай з выкарыстаньнем аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў з убудаваным касавым падсумавальным апаратам з усталяваным СКПО або праграмнай касай.

Новыя патрабаваньні да прыёму плацяжоў будуць адносіцца і да разноснага гандлю ў цягніках, пры дастаўцы тавараў дадому апэратарамі паштовай сувязі і электрасувязі, выязнымі брыгадамі арганізацый службы быту і камунальных паслуг.

Датычацца яны і аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, а таксама аб’ектаў бытавога абслугоўваньня насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG