Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІТ-сфэра выпала з тройкі самых эфэктыўных галін эканомікі Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сфэра «Інфармацыя і сувязь» шмат гадоў знаходзілася ў топ-3 самых рэнтабэльных галінаў беларускай эканомікі. Але цяпер гэта ўжо ня так.

Сёлета эфэктыўнасьць гэтай галіны стала зьмяншацца. За восем месяцаў сярэдняя рэнтабэльнасьць продажу ў IT-сэктары зьнізілася на 0,9%, склаўшы 17,9%, піша thinktanks.by.

Сэктар кіраваньня нерухомай маёмасьцю «выпхнуў» ІТ-сфэру з тройкі. Рэнтабэльнасьць гэтай галіны за той жа пэрыяд вырасла на 1,6%, як сьведчаць зьвесткі Белстату.

Новым лідэрам у 2023 годзе стаў навуковы сэктар, дадаўшы ў рэнтабэльнасьці за восем месяцаў 4,2%.

Топ-3 самых рэнтабэльных галінаў беларускай эканомікі цяпер выглядае так:

  • фінансавая і страхавая дзейнасьць (33,3%),
  • апэрацыі зь нерухомай маёмасьцю (22,1%),
  • прафэсійная, навуковая і тэхнічная дзейнасьць (18,3%).

Палепшылі сваю рэнтабэльнасьць на працягу году «фінансавая і страхавая дзейнасьць» (на 3%) і «аказаньне іншых відаў паслуг» — на 2,5%.

Няўдалым сёлетні год стаў для ляснога сэктару (абвал на 9,4%), а таксама для гандлю (-4,5%), горназдабыўной прамысловасьці (-4,5%) і сельскай гаспадаркі (-3,0%).

Антырэйтынг самых нізкарэнтабэльных галін узначальвае гандаль, дзе ўрад адміністрацыйна трымае цэны:

  • раздробны гандаль (1,0%),
  • аптовы гандаль (1,4%),
  • горназдабыўная прамысловасьць (2,7%).

Агулам па эканоміцы за восем месяцаў сярэдняя рэнтабэльнасьць продажаў у кампаній склала 7,4%. У 2022 годзе паказьнік быў вышэйшым — 8,9%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG