Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль атакаваў аб’екты хусітаў у Емэне


Атака на Емэн, архіўнае фота
Атака на Емэн, архіўнае фота

Ізраіль працягвае атакі на сваіх апанэнтаў за мяжой. «Хэзбала» ў нядзелю пацьвердзіла гібель высокапастаўленага чыноўніка Набіля Каука ў выніку ізраільскага авіяўдару празь дзень пасьля гібелі Хасана Насралы. Цяпер стала вядома пра ўдары па Емэне.

Ізраіль заявіў, што нанёс удары па аб’ектах хусітаў у Емэне ў адказ на нядаўнія напады баевікоў і працягвае наносіць удары па аб’ектах «Хэзбалы» ў Лібане.

Мэтаю паветраных налётаў былі энэргетычныя аб’екты і нафтавы док у партах Рас-Іса і Хадайда, дзе, як сьцьвярджалася, баевікі хусітаў атрымлівалі іранскую зброю і ваенныя матэрыялы.

Паводле ізраільскага боку, атака была нанесеная ў адказ на атаку ракетай Тжль-Авіву з боку хусітаў.

Апошні раз Ізраіль атакаваў Емэн у канцы ліпеня, калі нанёс авіяўдары па порце Хадэйда ў адказ на сьмяротную атаку бесьпілётніка на Тэль-Авіў, падчас якой бесьпілётнік, загружаны выбухоўкай, урэзаўся ў дом у цэнтры горада, забіўшы аднаго чалавека і параніўшы некалькі іншых. Адплата ВПС Ізраіля па Хадэйдзе прывяла да вялікага пажару і шасьці сьмерцяў.

Тым часам колькасьць людзей, перамешчаных у выніку канфлікту з паўднёвага Лібану, павялічылася больш чым удвая і цяпер складае больш за 211 000 чалавек, па даных Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG