З 2 лютага абмежаваньні на грашовыя пераводы з выкарыстаньнем картак у памеры 400 рублёў па картках клюбу «Бархат» і ў памеры 3000 рублёў па іншых дэбэтавых картках банку на суткі працягнуць дзейнічаць і пры пераводах паміж карткамі аднаго кліента, а таксама на карткі «любімых» асабістых нумароў.
«Беларусбанк» нагадвае, што гэтае абмежаваньне кліент — уладальнік рахунку можа адмяніць, патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтар па нумары 147 або напісаўшы пісьмовую заяву ва ўстанове банку.
Таксама з 2 лютага банк зьмяняе памеры абмежаваньняў па пераводах грашовых сродкаў для атрыманьня наяўных па кодзе ў банкаматах (перавод «Хуткі»).
Цяпер мінімальная аднаразовая сума пераводу павінна складаць 10 рублёў, максымальная — 100.
Гэтыя меры банк уводзіць для абароны сваіх кліентаў і мінімізацыі выпадкаў крадзяжу ашуканцамі грашовых сродкаў з рахункаў кліентаў.
Акрамя таго, банк нагадвае сваім кліентам, што трэція асобы ні ў якім разе не павінны ведаць рэквізыты банкаўскай плацёжнай карты.