Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошы, сабраныя падчас маратону «Нам ня ўсё адно!», пачалі паступаць ініцыятывам, якія дапамагаюць палітвязьням


Афіша маратону салідарнасьці, які адбыўся 29 ліпеня 2023 году
Афіша маратону салідарнасьці, які адбыўся 29 ліпеня 2023 году

Першыя пераводы атрымалі Dissidentby, «Краіна для жыцця», BY_help і Рада культуры, паведамілі арганізатары.

На дадзены момант у адрас гэтых арганізацый накіравана 63,5 тысячы эўра з 557,8 тысячы сабраных. Іншыя плацяжы — у працэсе.

Арганізатары збору зазначаюць, што ўсё робіцца акуратна і па законах.

Прадстаўнікі ініцыятываў падпісваюць дамовы асабіста, у прысутнасьці натарыюса. Банк хоча быць упэўнены, што гэта не адмываньне грошай — таму патрабуе шмат дакумэнтаў. Ёсьць і пытаньне з падаткамі. Усё гэта адбірае шмат часу, прызнаюцца арганізатары.

Пры ўсіх цяжкасьцях не зьмяніўся намер арганізатараў маратону выдаткаваць сабраныя сродкі на перадачы, мэдычную дапамогу, аплату адвакатаў і фінансавую дапамогу сем’ям палітычных вязьняў. Грошы разьмяркоўваюцца сярод ініцыятыў, якія наўпрост дапамагаюць палітвязьням і іх сем’ям — зыходзячы зь іх патрэбаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG