Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь месяц пасьля маратону салідарнасьці з палітвязьнямі «Нам ня ўсё адно!» улады прызналі яго «экстрэмісцкім»


Падчас маратону атрымалася сабраць каля 575 тысяч эўра.

29 ліпеня ад 10-й ранку да 10-й вечара менскага часу на YouTube-пляцоўках праходзіў усебеларускі онлайн-маратон салідарнасьці «Нам ня ўсё адно!». Збор грошай працягваецца і пасьля заканчэньня онлайн-маратону.

Яго галоўнай мэтай быў збор сродкаў для палітычных зьняволеных і іх сем’яў. З ініцыятывай правесьці такі маратон выступіла прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Вольга Гарбунова са сваёй камандай.

Падчас маратону атрымалася сабраць каля 575 тысяч эўра.

Празь месяц збору «Нам ня ўсё адно!» улады прызналі яго «экстрэмісцкім». Адпаведнае рашэньне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску 29 жніўня.

Таксама «сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі:

  • Telegram-каналы «Новая Жизнь Минск / New Life Church Minsk», «Будзьма беларусамі!», «ЧАТ Беларусы ў Ізраілі», «FREEINFOBEL»;
  • Сайт і сацсеткі праекту «Штодзень»;
  • Старонкі ў Facebook «Церковь „Новая Жизнь“», «Budzma Belarusami».
  • Суполка «УКантакце» «Беларусь. Экономика и политика (MorningDope)»;
  • TikTok-старонкі «Belorussian mapper», «VERDIKT», «бчбандеровка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG