Ад 2002 году ў другую суботу верасьня ў Менску адзначаюць Дзень гораду. Сёлета гэтая дата прыпадае на 9 верасьня.
У першыя гады незалежнасьці асобнага сьвята Дзень гораду не было. Дзень Менску спалучалі зь Днём Незалежнасьці. Спачатку 27 ліпеня (дзень, калі была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце), а пасьля рэфэрэндуму 1996 году – 3 ліпеня (дзень вызваленьня Менску ў 1944).
Таксама ў гэты дзень
1609 — аддзелы Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Львом Сапегам пачалі аблогу Смаленску.
1791 — амэрыканцы пачалі пабудову сталіцы, назваўшы яе Вашынгтонам у гонар свайго першага прэзыдэнта Джорджа Вашынгтона.
1942 — стварылі Беларускі штаб партызанскага руху. Спачатку ён месьціўся ў Расеі, а з 1944 году — у Беларусі.
1944 — часовы ўрад Польшчы падпісаў пагадненьне з урадам Савецкай Беларусі і Савецкай Украіны аб абмене насельніцтвам. У Савецкі Саюз пераехалі каля 38 тысяч этнічных беларусаў Беласточчыны з агульнага ліку, які тады ацэньваўся ў 150–160 тысяч.
2001 — у Беларусі адбыліся другія прэзыдэнцкія выбары. Пераможцам на іх абвясьцілі Аляксандра Лукашэнку. Апазыцыянэры Зянон Пазьняк і Міхаіл Чыгір ня трапілі ў бюлетэні, апанэнты Юры Захаранка і Віктар Ганчар прапалі ў 1999 годзе, адзіным кандыдатам ад апазыцыі стаў Уладзімер Ганчарык.
2020 — Чальцоў Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака ўзялі пад варту як падазраваных у справе аб «захопе ўлады».
У гэты дзень нарадзіліся
1585 — Арман Жан дзю Плясі дэ Рышэльё, францускі дзяржаўны дзяяч, кардынал.
1728 — Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, астраном, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі, сябра-карэспандэнт Лёнданскай і Францускай акадэмій навук.
1894 — Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.
У памяці
1976 — Мао Цзэдун, камуністычны дыктатар Кітаю.
2005 — Ібрагім Канапацкі, гісторык, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст., лідэр беларускіх татараў.