Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры плюс адна прычына, чаму ў Менску Дзень гораду прызначылі на верасень


Герб Менску на Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсітэце імя Максіма Танка
Герб Менску на Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсітэце імя Максіма Танка

11 верасьня ў Менску адзначаюць Дзень гораду. Ля Палацу спорту пачаўся моладзевы фэстываль.

Ля Палацу спорту пяць сцэнічных пляцовак. Абяцаюць 26 выканаўцаў, галоўны зь якіх — рэпэр Сярога.

Вось як выглядае галоўная сьвяточная пляцоўка.

  • На тэрыторыі Верхняга гораду заплянаваны фэст нацыянальных культур: выступы творчых калектываў 25 нацыянальнасьцяў, абрады, песьні, нацыянальная кухня.
  • Аркестар пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінбэрга выступіць на плошчы каля Ратушы.
  • У парку імя Янкі Купалы выступяць Васіль Раінчнык і «Верасы», Ірына Дарафеева і іншыя.
  • Сьвяточны фэервэрк заплянаваны на 22 гадзіну. Страляць будуць ад гатэля «Беларусь».
  • Ад 6-й раніцы перакрытая частка праспэкта Машэрава, мэтро таксама зьмяніла расклад, станцыі працуюць да 00:40.
  • 12 верасьня плянуецца менскі паўмаратон.

Дзень гораду ў Менску пачалі сьвяткаваць у 1722 годзе, у лютым

Нагоду для гэтай традыцыі падаў менскі ваявода Крыштаф Завіша, які ў 1700 годзе быў у Рыме і прывёз адтуль частку мошчаў сьвятога Фэліцыяна. Іх адразу зьмясьцілі ў тагачасным езуіцкім касьцёле (сучасны Катэдральны, што на плошчы Свабоды), і сам касьцёл так і стаў называцца касьцёлам Сьвятога Фэліцыяна. Фэліцыянскай сталі называць і вуліцу, якая вяла ад касьцёла на поўдзень (сучасная Камсамольская).

Сьвяты Фэліцыян фактычна стаў апекуном Менску. А 6 лютага гараджане пачалі сьвяткаваць як Дзень гораду — у гэты дзень у будучай сталіцы Беларусі ладзіліся кірмашы, гуляньні і забавы. Пры гэтым постаць Фэліцыяна была прымальная як для каталікоў, так і для праваслаўных — яго кананізавалі яшчэ да расколу хрысьціянства.

Пасьля ўсталяваньня ўлады бальшавікоў гэтая традацыя была забытая.

Чаму цяпер Дзень гораду ў Менску адзначаецца ў другую суботу верасьня

У першыя гады незалежнасьці асобнага сьвята Дзень гораду не было. Дзень Менску спалучалі зь Днём Незалежнасьці. Спачатку 27 ліпеня (дзень, калі была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце), а пасьля рэфэрэндуму 1996 году – 3 ліпеня (дзень вызваленьня Менску ў 1944).

  • Масква, на якую пастаянна арыентаваліся беларускія ўлады, адрадзіла Дзень гораду ў 1997 годзе, правёўшы народныя гуляньні і канцэрты. На прапанову мэра Масквы Юрыя Лужкова гэтую дату пачалі адзначаць у першую альбо другую суботу верасьня. Пасьля гэтага і Менск прызначыў Дзень гораду на другую суботу верасьня.

Аднак Менскія ўлады патлумачылі гэта іначай.

13 верасьня 2002 году ў газэце «Вячэрні Мінск» кіраўнікі Менску Міхаіл Паўлаў і Ўладзімір Папкоўскі назвалі тры прычыны сьвяткаваць Дзень гораду ў верасьні:

  • гэта пара «калі сканчаюцца летнія рамонты вуліц, плошчаў, дамоў, калі вяртаюцца з канікул школьнікі і студэнты»
  • верасень – час уборкі ўраджаю, і «сяляне Беларусі, а таксама іх калегі зь іншых краін дэманструюць на менскіх кірмашах, на прылаўках гарадзкіх рынкаў і крам найбагацейшы выбар тавараў зямлі»
  • раньняя восень – гэта «час сьвятаў, прысьвечаных Багародзіцы, а менавіта яна зьяўляецца нябеснай заступніцай гораду, і яе аблічча – на гербе Менску. Таму дзень гораду – гэта яшчэ і даніна павагі жаночаму, матчынаму, боскаму пачатку нашых сымбаляў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG