Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра да беларускага рубля дасягнуў рэкорднага ўзроўню за год


Даляр ЗША
Даляр ЗША

Вынікі таргоў 3 жніўня паказалі рэкордны паказьнік курсу амэрыканскай валюты.

На Беларускай валютна-фондавай біржы ў выніку таргоў 3 жніўня пастаўлены новы рэкорд курсу даляру ЗША да беларускага рубля. Вартасьць 1 даляра дасягнула 3,0875 рубля.

Папярэдні рэкорд сёлета зафіксавалі 6 ліпеня, калі даляр каштаваў 3,0764 рубля.

Эўра ў выніку таргоў 3 жніўня каштуе 3,379 рубля. Яго найвышэйшы гадавы курс быў 24 ліпеня, калі за 1 эўра давалі 3,4 беларускіх рубля.

Курсы ў камэрцыйных банках могуць адрозьнівацца ад курсу Нацыянальнага банку Беларусі, які вызначаецца ў выніку таргоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG