Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі пачаўся новы суд над ужо асуджаным на 11 гадоў палітвязьнем


Аляксей Кудасаў
Аляксей Кудасаў

Суд над Аляксеем Кудасавым праходзіць у закрытым рэжыме.

3 жніўня а 10-й гадзіне ў Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс над палітычным вязьнем Аляксеем Кудасавым. Судзьдзя — Вадзім Бобыраў.

У новай справе яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361.1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім).

25 красавіка 2022 году Менскі гарадзкі суд асудзіў Кудасава на 11 гадоў пазбаўленьня волі паводле чатырох артыкулаў КК: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 361 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня, здзейсьненае паўторна, або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці або звады), 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Мужчыну затрымалі 1 ліпеня 2021 году.

На пачатку траўня 2022 году стала вядома аб пераводзе Аляксея зь СІЗА-1 у баранавіцкі СІЗА-6. 22 ліпеня таго ж году КДБ унёс Аляксея ў сьпіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

17 ліпеня 2022 году палітвязьня перавялі зь СІЗА-6 у ПК № 11 у Ваўкавыск. А 1 верасьня стала вядома, што з таго часу ён 29 дзён правёў у карцары і толькі адзін раз змог патэлефанаваць родным. У калёніі палітвязьня неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА.

У канцы ліпеня 2023 году стала вядома, што палітвязень знаходзіцца ў СІЗА-3 (Гомель) і супраць яго вядзецца новая крымінальная справа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG