Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17-гадовага стрыечнага праўнука Якуба Коласа асудзілі на тры гады за «экстрэмізм»


17-гадовага стрыечнага праўнука Якуба Коласа асудзілі за «рэабілітацыю нацызму», а насамрэч — за ўдзел у «экстрэмісцкім» фармаваньні.

У Менскім абласным судзе вынесены прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўпецкага раёну Мікіту Брую, якога абвінавацілі ў «наўмысных дзеяньнях па рэабілітацыі нацызму» і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 130-1, ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле матэрыялаў сьледзтва, Мікіта Бруй, пачынаючы з траўня па лістапад 2022 году, неаднаразова разьмяшчаў у розных тэлеграм-каналах «выявы і камэнтары, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму», а ў ліпені і жніўні 2022 году пераслаў публікацыі з тэлеграм-каналаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».

Судзьдзя Вікторыя Паляшчук прызначыла хлопцу тры гады пазбаўленьня волі з адбываньнем у выхаваўчай калёніі.

У лістападзе 2022 году дзяржаўныя тэлеканалы паведамілі пра затрыманьне пяцёх удзельнікаў закрытага чату «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта» (СБНШ), прызнанага «экстрэмісцкім фармаваньнем». Адзін з затрыманых — Мікіта — расказаў на камэру, што ўступіў чат па запрашэньні знаёмага, а задачай групы была падрыхтоўка да «будучай партызанскай вайны».

Мікіта — стрыечны праўнук народнага пісьменьніка Беларусі Якуба Коласа, вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG