Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новы час»: Сілавікі ходзяць па электрычках і правяраюць тэлефоны ў пасажыраў


Электрычка ў Заслаўі. Ілюстрацыйнае фота.
Электрычка ў Заслаўі. Ілюстрацыйнае фота.

Выданьне «Новы час» на падставе сьведчаньняў сваіх чытачоў паведамляе, што апошнім часам супрацоўнікі міліцыі пачалі правяраць у людзей тэлефоны ў вагонах электрычак.

Паводле атрыманай выданьнем «Новы час» інфармацыі, праверкай тэлефонаў займаюцца звычайныя патрульныя, якія суправаджаюць электрацягнікі і сочаць за парадкам. Выглядае, што яны атрымалі адпаведны загад.

Паведамляецца, што ўвагу сілавікоў прыцягваюць тыя пасажыры, якія падчас падарожжа «сядзяць» у тэлефонах. Такіх людзей супрацоўнікі ў пагонах выклікаюць у тамбур і патрабуюць разблякаваць смартфон для «праверкі».

Паводле назіраньняў чытачоў «Новага Часу», такія выпадкі былі заўважаныя, прынамсі, на маладачанскім кірунку зь Менску. Па выніках праверкі тэлефонаў людзей часам адпускаюць, але здараюцца і затрыманьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG