Прыём заявак на журналісцкую рэгіянальную стыпэндыю Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода на 2023–2024 акадэмічны год адкрыты.
Мэта стыпэндыі RFE/RL Regional Reporting Fellowship — даць амбіцыйным журналістам з Заходніх Балканаў і Ўсходняй Эўропы навыкі і рэдактарскі досьвед.
- Тэрмін стыпэндыі: 1 лістапада 2023-га – 30 чэрвеня 2024 г.
- Дэдлайн падачы заявак: 1 ліпеня 2023 г.
- Абвяшчэньне вынікаў адбору да 31 жніўня 2023 г.
Праграма стыпэндыі
Стыпэндыяты правядуць восем месяцаў у рэгіянальным бюро Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, дзе яны пройдуць навучаньне, унясуць свой уклад у штодзённую працу Службы, у якую яны ўладкаваныя, і атрымаюць настаўніцтва ад прафэсійных калег. Падчас другой паловы сваіх праграм стыпэндыяты паедуць у штаб-кватэру Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў Празе на два тыдні, каб прайсьці дадатковую падрыхтоўку.
Стыпэндыяты будуць атрымліваць штомесячную стыпэндыю на працягу тэрміну праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заработнай платы, працоўнае месца ў адпаведным бюро Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.
Патрабаваньні да кандыдатаў:
- мець журналісцкую або сумежную адукацыю;
- мець не менш за два гады досьведу працы ў журналістыцы;
- падзяляць місію Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода;
- валоданне ангельскай мовай не чакаецца, але пажадана практычнае яе веданьне.
Прымаюцца заяўкі ад журналістаў з Армэніі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Косава, Малдовы, Паўночнай Македоніі, Сэрбіі і Ўкраіны.
- У выпадку Беларусі і Расеі могуць падаваць заяўкі толькі журналісты, якія цяпер пражываюць за межамі гэтых дзьвюх краінаў.
Як падаць заяўку
Поўная заяўка павінна ўключаць наступныя матэрыялы:
- рэзюмэ,
- матывацыйны ліст,
- 2 узоры працы.
Матэрыялы заяўкі павінны быць напісаныя на мове роднай краіны, але неабходна падаць копію рэзюмэ на ангельскай мове. Дакумэнты трэба накіроўваць праз партал онлайн-заяўкі.
З кандыдатамі, якія ўвайшлі ў кароткі сьпіс, зьвяжуцца і папросяць узяць удзел у тэлефонным, онлайн- або асабістым інтэрвію.