Зьмены ў надвор’і спрычыніліся да адкрыцьця лясоў у некаторых раёнах.
Цяпер Міністэрства лясной гаспадаркі сабрала ўсе лясы ў адну мапу — наведваньне дазволена ў 16 раёнах краіны, у Магілёўскай і Гомельскай абласьцях.
Гэта Амсьціслаўскі, Крычаўскі, Клімавіцкі, Хоцімскі, Касьцюковіцкі, Краснапольскі, Рагачоўскі, Кармянскі, Чачэрскі, Буда-Кашалёўскі, Жлобінскі, Веткаўскі, Рэчыцкі, Гомельскі, Добрускі, Лоеўскі раёны.