Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі сказаў прадстаўніку ЮНІСЕФ наконт удзелу Менску ў вывазе дзяцей з Украіны


Аб «нарастаючай палітызацыі тэмы дзяцей у міжнародным парадку дня» заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на сустрэчы з прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Рустамам Хайдаравым і дарадцам па партнэрстве Рэгіянальнага офісу ЮНІСЕФ Арта Мірзаянам.

Паводле слоў Амбразевіча, якога цытуе прэс-служба МЗС, размова ідзе ў тым ліку аб «беларускай практыцы прыёму дзяцей з замежных дзяржаў на аздараўленьне ў летніх лягерах».

Адзначана эфэктыўнае супрацоўніцтва Беларусі і ЮНІСЕФ з мэтай аказаньня спрыяньня дзецям украінскіх уцекачоў у пэрыяд з 2014 года і да гэтага часу, у тым ліку рэалізаваны ў 2022 годзе па лініі Беларускага Чырвонага Крыжа і пры фінансавай падтрымцы ЮНІСЕФ праект «Гуманітарная дапамога дзецям-уцекачам з Украіны ў летні пэрыяд: арганізацыя аздараўленьня і падрыхтоўка да навучальнага года», — гаворыцца ў рэлізе.

11 красавіка кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павел Латушка заявіў, што НАУ зьбірае дакумэнты і сьведчаньні ўдзелу афіцыйнага Менску ў вывазе дзяцей з Украіны.

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ у прынятай 27 красавіка рэзалюцыі заклікала міжнародную супольнасьць «падтрымаць судовы перасьлед і прыцягненьне да адказнасьці» за незаконнае перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей сярод іншых асоб і Аляксандра Лукашэнку, «самаабвешчанага прэзыдэнта Беларусі».

У той жа дзень Латушка заявіў, што «ёсьць усе падставы для выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі» і выказаў спадзяваньне, што «адпаведнае рашэньне будзе прынята пракурорам Міжнароднага крымінальнага суда».

Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) кваліфікавала вываз украінскіх дзяцей як ваеннае злачынства. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 4 траўня дакладзе экспэртаў «Маскоўскага мэханізму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG