Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ апублікавала справаздачу аб прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Расею і Беларусь


У гэтым склепе ў вёсцы Ягаднае Чарнігаўскай вобласьці расейскія вайскоўцы ўтрымлівалі больш за 300 украінцаў, Найстарэйшаму з закладнікаў было 93 гады, а наймаладзейшаму не было і аднаго году
У гэтым склепе ў вёсцы Ягаднае Чарнігаўскай вобласьці расейскія вайскоўцы ўтрымлівалі больш за 300 украінцаў, Найстарэйшаму з закладнікаў было 93 гады, а наймаладзейшаму не было і аднаго году

Пры ўтрыманьні ўкраінскіх дзяцей у беларускіх лягерах таксама былі выпадкі, калі іхнае знаходжаньне працягвалі не па мэдычных паказаньнях, а бацькам не паведамлялі аб месцазнаходжаньні іхных дзяцей.

Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе (АБСЭ) апублікавала справаздачу аб парушэньні Расеяй міжнароднага права і правоў чалавека, а таксама ваенных злачынствах і злачынствах, зьвязаных з прымусовай дэпартацыяй украінскіх дзяцей у Расею.

Гэта першая асобная спэцыяльная міжнародная справаздача аб незаконным перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей з пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

У справаздачы адзначаецца, што місія таксама заслухала паведамленьні аб дзецях, дэпартаваных у Беларусь расейскімі войскамі ў часе наступу на Кіеўскую вобласьць.

У дакумэнце адзначаецца, што ўкраінскіх дзяцей вывозілі ў Расею, акупаваныя Крым, а таксама ў Беларусь.

«Мала таго, што ад такіх прапаноў часта было цяжка адмовіцца як з прычыны цяжкіх умоваў жыцьця пад акупацыяй, так і ціску з боку расейскіх ці прарасейскіх органаў. Акрамя таго, некаторых дзяцей утрымлівалі ў лягерах значна даўжэй, чым плянавалася першапачаткова, нібыта праз сытуацыю зь бясьпекай у іх родным рэгіёне. Ёсьць паведамленьні аб перамяшчэньні дзяцей у розныя лягеры бяз згоды іх бацькоў або законных апекуноў», — адзначаецца ў справаздачы.

Місія вывучыла шэраг дакумэнтаў, падрыхтаваных украінскімі праваабаронцамі, а таксама публікацый.

У прыватнасьці, згадваецца спэцыяльная справаздача ўкраінскага Цэнтру правоў чалавека ZMINA і публікацыі ў інтэрнэт-выданьнях так званай «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі.

У першым дакумэнце адзначаецца, што дэпартацыя ў Беларусь ажыцьцяўлялася па выглядам эвакуацыі: расейскія вайскоўцы з пагрозамі і прымусам выцягвалі людзей з сховішчаў і вывозілі да мяжы або ў іншыя месцы, дзе не было пунктаў пропуску, перадавалі іх беларускаму Чырвонаму Крыжу, а пасьля «перапісу» іх адпраўлялі ў санатарыі каля Гомля ці ў інтэрнаты ў Мазыры.

У публікацыях «саюзнага» інтэрнэт-выданьня ўдакладнялася, што ўкраінскіх дзяцей разьмяшчалі ў летніку «Сожаскі бераг» у Гомельскай вобласьці, а таксама ў летніку «Бярозка» ў Горадзенскай вобласьці.

У справаздачы АБСЭ таксама адзначаецца, што пры ўтрыманьні ўкраінскіх дзяцей у беларускіх лягерах таксама былі выпадкі, калі іхнае знаходжаньне працягвалі не па мэдычных паказаньнях, а бацькам не паведамлялі аб месцазнаходжаньні іхных дзяцей.

Амбасадар ЗША ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Майкл Карпэнтэр 5 траўня заявіў, што рэжым Лукашэнкі — саўдзельнік Расеі ў агрэсіўнай вайне ня толькі праз тое, што дазволіў скарыстаць тэрыторыю Беларусі для нападу на Ўкраіну і сваю інфраструктуру — для навучаньня і аднаўленьня расейскіх войскаў, але і таму, што ў Беларусь вязуць дзяцей, гвалтоўна дэпартаваных з акупаваных украінскіх тэрыторый.

24 красавіка праўладны беларускі «грамадзкі дзеяч» Аляксей Талай паведаміў, што па даручэньні Лукашэнкі больш за тысячу дзяцей і падлеткаў з акупаваных тэрыторый Украіны прымуць у дзіцячы летнік «Дубрава» ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці ў красавіку-траўні. У Беларусі ўжо 350 дзяцей з гэтых рэгіёнаў.

24 красавіка ў Беларусь з акупаванай часткі Запароскай вобласьці прывезьлі 100 дзяцей. Пра гэта раней у эфіры беларускага тэлеканалу «СТВ» заявіў прадстаўнік акупацыйнай запароскай адміністрацыі Ўладзімер Рогаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG