Паводле адказу на запыт Свабоды ў Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі Латвіі, са жніўня 2020 году па сакавік 2023-га дазвол на жыхарства ў гэтай краіне атрымалі як мінімум 1700 чалавек.
Міграцыйнае ведамства не ўдакладняе колькасьць выдадзеных за гэты пэрыяд грамадзянам Беларусі гуманітарных і працоўных візаў.
Колькасьць у 1700 чалавек шматкроць меншая за лічбы, агучаныя ўладамі Польшчы і Літвы.
Згодна ім, пасьля жніўня 2020 году амаль 80 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыхарства ў Польшчы, больш за 31 тысячу — у Літве.
Гэтыя зьвесткі таксама ня ўлічваюць тых грамадзян Беларусі, якія працягваюць жыць у Польшчы і Літве па гуманітарных альбо працоўных візах.