Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першым квартале 2023 году адток ІТ-спэцыялістаў быў у пяць разоў большы, чым за такі ж пэрыяд у 2022-м


Менскі парк высокіх тэхналёгій. Архіўнае фота
Менскі парк высокіх тэхналёгій. Архіўнае фота

Адток спэцыялістаў у беларускім IT-сэктары у сярэднім складае звыш 790 чалавек за месяц.

У беларускім ІТ-сэктары стабілізаваўся адток спэцыялістаў. З пачатку 2023 году сэктар страчвае менш за 1000 чалавек у месяц. Але сумарна за першы квартал адток выявіўся ў 5-6 разоў вышэйшым, чым за такі ж пэрыяд мінулага году, піша Devby.io.

Белстат сёлета закрыў інфармацыю аб працаўладкаваньні і звальненьнях спэцыялістаў у IT. У адкрытым доступе публікуюцца зьвесткі ў цэлым пра сэктар «інфармацыя і сувязь». У агульнай статыстыцы звальненьняў у сэктары «інфармацыя і сувязь» доля спэцыялістаў з IT складае прыкладна 85-90%, у статыстыцы па найму — 80-90%. Зыходзячы з гэтага, Devby.io зрабіў свае прыблізныя разьлікі аб працаўладкаваньні і скарачэньні супрацоўнікаў у IT-кампаніях.

Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, сакавік аказаўся рэкордным сёлета ў колькасьці звольненых супрацоўнікаў у IT-сэктары. Усяго кампаніі звольнілі 1830 адмыслоўцаў. Гэта на 5,5% больш, чым у лютым, і на 34% больш, чым у леташнім сакавіку.

Што тычыцца непасрэдна IT-кампаній, то, паводле ацэнак Devby.io, яны звольнілі на працягу сакавіка 1550–1650 супрацоўнікаў. Для параўнаньня: у сакавіку мінулага году звольненых было значна больш — 2400 + спэцыялістаў (адзін з верагодных фактараў — напад Расеі на Ўкраіну, ад чаго пачалася другая хваля рэлякацыі IT-спэцыялістаў).

Лічбы ў найме сёлета ўсё яшчэ моцна недацягваюць да леташніх. За сакавік у IT-кампаніі працаўладкаваліся каля 960 чалавек — амаль на 40% менш, чым у сакавіку 2022 году. Зрэшты, ёсьць невялікі рост адносна лютага гэтага года (7%).

IT-кампаніі, паводле ацэнак Devby.io, узялі на працу за сакавік каля 760-860 спэцыялістаў. Гэта ў 1,5 раза менш, чым у сакавіку 2022 году.

У цэлым за першы квартал IT-кампаніі маглі працаўладкаваць 2100–2400 чалавек. Гэта ў два разы менш, чым летась у студзені–сакавіку. Звольніліся за першы квартал, паводле падлікаў выданьня, 4400–4700 спэцыялістаў. Гэта крыху менш, чым у студзені-сакавіку мінулага года. Тады з IT-кампаній пайшло больш за 4800 чалавек.

Адток спэцыялістаў у IT-сектары, паводле ацэнак Devby.io, перавысіў за першы квартал 2300 чалавек (у сярэднім больш за 790 чалавек у месяц). Для параўнаньня: за такі ж пэрыяд мінулага года адток склаў усяго 378 чалавек, гэта недзе ў 5-6 разоў менш, чым у студзені–сакавіку сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG