Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар Рады Эўропы: «Я шкадую аб сьмерці ў зьняволеньні беларускага блогера»


Марыя Пейчынавіч-Бурыч
Марыя Пейчынавіч-Бурыч

Палітык першай на Захадзе выказала спачуваньні ў сувязі са сьмерцю палітвязьня блогера Клімовіча ў калёніі.

Генэральны сакратар Рады Эўропы Марыя Пейчынавіч-Бурыч 8 траўня выказала спачуваньні ў сувязі са сьмерцю палітычнага зьняволенага, 61-гадовага блогера Мікалая Клімовіча ў папраўчай калёніі № 3 «Віцьба».

«Я шкадую аб сьмерці ў зьняволеньні беларускага блогера Мікалая Клімовіча, мае думкі зь яго сям’ёй і сябрамі», — напісала яна ў твітэры.

Раней на сьмерць Клімовіча адрэагавалі беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская і намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.

Інфармацыю аб сьмерці Клімовіча ягоным сваякам перадалі па тэлефоне з калёніі 7 траўня. Акалічнасьці і прычыны сьмерці пакуль невядомыя.

Як стала вядома пазьней, цела сваякі змогуць забраць толькі пасьля 9 траўня.

28 лютага 2023 году суд Пінскага раёну і Пінску прыгаварыў Клімовіча да аднаго году пазбаўленьня волі па арт. 368 КК — за «абразу» Аляксандра Лукашэнкі. Ён паставіў смайлік пад ілюстрацыяй з Лукашэнкам і Пуціным у нацысцкай форме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG