Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя рэйды сілавікоў у Пінску і Пружанах. У Дзяржынску пасьля такога рэйду больш за 10 чалавек трапілі ў СІЗА

абноўлена

Ананімны пратэст актывістаў у Пружанах. Архіўнае фота
Ананімны пратэст актывістаў у Пружанах. Архіўнае фота

Толькі ў Пружанах затрымалі 20 чалавек, сьцьвярджаюць праваабаронцы «Вясны». 

Паводле інфармацыі берасьцейскай «Вясны», 13 красавіка ў Пружанах былі масавыя затрыманьні. Гаворка пра 20 чалавек. У людзей праводзілі ператрусы, правяралі тэлефоны, зь іх удзелам запісвалі відэа. Пасьля гэтага большасьць адпусьцілі дамоў, але некаторых пакінулі ў ізалятары «ў чаканьні суду».

У Пінску сілавікі праводязць рэйды яшчэ з папярэдняга тыдня. Прыходзяць па дамах, на працу. Сілавікі прыходзяць да людзей, якія былі асуджаны ў палітычнай адміністрацыйнай справе ў 2020 годзе, праводзяць нібыта «прафіляктычныя размовы», «агляд» дома, а таксама прапануюць паказаць свае тэлефоны.

Вынікі затрыманьняў у Дзяржынску

У Дзяржынску больш за 10 чалавек апынуліся ў СІЗА пасьля рэйду сілавікоў. Пра гэта паведамляе са спасылкай на свае крыніцы Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Сілавікі праводзілі рэйды ў горадзе з 31 сакавіка па 3 красавіка. Усім затрыманым, якіх прывялі ў СІЗА, інкрымінуецца арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG