Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Самая складаная зіма пройдзеная». Украіна аднаўляе экспарт электраэнэргіі, бо сыстэма ўжо працуе з запасам


Лінія электраперадач
Лінія электраперадач

Украіна аднаўляе экспарт электраэнэргіі, паведаміла 7 красавіка Мінэнэрга гэтай краіны. Міністар энэргетыкі Ўкраіны Герман Галушчанка падпісаў дакумэнт, які дазваляе пачаць працэс аднаўленьня экспарту электраэнэргіі ва ўмовах прафіцыту генэраванай магутнасьці.

«Украінская энэргасыстэма ўжо амаль два месяцы працуе без абмежаваньняў спажыўцоў з запасам магутнасьці. Гэтага выніку мы дабіліся дзякуючы тытанічнай рабоце энэргетыкаў, нашых міжнародных партнэраў, якія дапамагалі ў аднаўленьні сыстэмы. Самая складаная зіма пройдзеная. Наступны крок — адкрыцьцё экспарту электраэнэргіі, што дазволіць прыцягнуць дадатковы фінансавы рэсурс для неабходнага аднаўленьня зьнішчанай і рамонту пашкоджанай энэргетычнай інфраструктуры», — цытуе словы Галушчанкі прэс-служба Мінэнэрга.

Украіна экспартавала электраэнэргію ў Малдову і краіны ЭЗ з чэрвеня па 11 кастрычніка 2022 году. У Мінэнэрга ўдакладнілі, што за гэты пэрыяд было прададзена 2,6 мільярда кіляват-гадзін.

З 11 кастрычніка 2022 году Ўкраіна спыніла экспарт электраэнэргіі для стабілізацыі ўласнай энэргасыстэмы пасьля расейскіх ракетных удараў па энэргетычных аб’ектах.

З кастрычніка 2022 году расейскія войскі нанесьлі дзясяткі ракетных і бесьпілётных удараў па энэргетычных абʼектах Украіны, прычыніўшы сурʼёзную комплексную шкоду. Энэргетыкі прызнаюць, што сытуацыя з электразабесьпячэньнем на лініі фронту застаецца складанай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG