Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю палітвязень Пятро Канстанцінаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Выйшаў на волю жлобінскі актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Пятро Канстанцінаў.

Ён адбыў цалкам увесь вызначаны яму судом тэрмін, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на партыйны тэлеграм-канал.

6 жніўня 2021 году Пятро Канстанцінаў атрымаў 2 гады калёніі агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя масавых беспарадкаў). Такое рашэньне вынес судзьдзя Жлобінскага раённага суду Мікалай Сергіевіч. Сваёй віны Пятро не прызнаў.

Прэс-служба БСДП адзначае, што Пятро Канстанцінаў стаў чацьвёртым сябрам партыі, хто цалкам адбыў у турме тэрмін па «народных» крымінальных артыкулах. На гэты момант у турмах застаецца яшчэ 9 сябраў партыі.

Усяго ж па крымінальных артыкулах, зьвязаных з палітыкай, асуджана 17 сябраў БСДП. Некаторыя зь іх адбываюць «хатнюю хімію».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG