Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падтрымалі ідэю «гібрыднага трыбуналу» для Расеі за агрэсію супраць Украіны


Бэт ван Шаак
Бэт ван Шаак

Вашынгтон падтрымлівае стварэньне адмысловага трыбуналу для судовага перасьледу вінаватых у агрэсіі супраць Украіны.

Пра гэта заявіла амбасадарка па пытаньнях глябальнага крымінальнага правасудзьдзя Дзярждэпартамэнту ЗША Бэт ван Шаак. Падчас выступленьня на канфэрэнцыі «Нюрнбэрскія прынцыпы» дыпляматка адзначыла, што самай эфэктыўнай мадэльлю для прыцягненьня абвінавачаных да адказнасьці было б стварэньне «гібрыднага трыбуналу» — міжнароднага суду, заснаванага на прававой сыстэме Ўкраіны, але з уключэньнем некаторых міжнародных элемэнтаў.

Па словах ван Шаак, украінскія афіцыйныя асобы вывучаюць як гэтую гібрыдную мадэль, гэтак і больш самастойны міжнародны інстытут, якому спатрэбіцца фінансаваньне і падтрымка ААН. Разам з тым Генасамблеі можа не хапіць галасоў для стварэньня самастойнага інстытуту.

Кіеў раней крытыкаваў праект «гібрыднага трыбуналу». Украінскія ўлады асьцерагаюцца, што такі суд ня дасьць гарантыяў зьняцьця імунітэту з прадстаўнікоў Масквы — у тым ліку з прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

  • 17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэры на арышт прэзыдэнта Расіі Пуціна і ўпаўнаважанай у правах дзіцяці ў РФ Марыі Львовай-Бяловай.
  • МКС падазрае абаіх ва ўчыненьні ваенных злачынстваў — гвалтоўных дэпартацый і перамяшчэньня насельніцтва, у прыватнасьці дзяцей, з акупаваных тэрыторый Украіны.
  • Расея не прызнае юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суду і ня ўдзельнічае ў яго працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG