Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блінкен заклікаў эўрапейскіх саюзьнікаў арыштаваць Пуціна ў выпадку ягонага ўезду на іх тэрыторыю


Энтані Блінкен
Энтані Блінкен

Пры гэтым дзяржсакратар ЗША ня змог сказаць, ці павінны ЗША затрымаць расейскага прэзыдэнта ў падобнай сытуацыі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Эўрапейскія дзяржавы — сябры Міжнароднага крымінальнага суду (МУС) павінны выканаць свае абавязаньні і арыштаваць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і перадаць яго суду, калі ён уедзе ў адну з гэтых краін, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Блінкен заявіў пра гэта, адказваючы на пытаньні рэспубліканскага сэнатара Ліндсі Грэма на слуханьнях у падкамітэце Сэнату па асыгнаваньнях.

Грэм папрасіў Блінкена пракамэнтаваць нядаўні ордэр МУС на арышт Пуціна і спытаўся ў яго, ці павінны ЗША затрымаць Пуціна, калі той калі-небудзь апынецца на амэрыканскай тэрыторыі.

«Я не магу забягаць наперад, бо мне трэба паглядзець у законы. Як вы ведаеце, мы не зьяўляемся ўдзельнікам МУС, таму я не хацеў бы разважаць у гіпатэтычным ключы», — адказаў Блінкен.

«Ці будзеце вы заклікаць нашых эўрапейскіх саюзьнікаў перадаць яго суду?» — спытаў Грэм.

«Думаю, што кожная краіна, якая зьяўляецца ўдзельнікам суду і мае адпаведныя абавязаньні, павінна выконваць свае абавязаньні», — адказаў Блінкен.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG