Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя высьветлілі, хто вінаваты ў сьмерці хлопца, на якога ўпала футбольная брама


Футбольныя вароты
Футбольныя вароты

Сьледчы камітэт скончыў расьсьледаваньне крымінальнай справы аб падзеньні футбольнай брамы на 12-гадовага хлопца ў Менску. Здарэньне, якое адбылося летась у лістападзе, прывяло да сьмерці дзіцяці.

12 лістапада 2022 году 12-гадовы падлетак разам зь сябрамі гуляў у футбол на спартыўнай пляцоўцы ля жылых дамоў па вуліцы Фогеля ў Менску. Падчас гульні падлетак заскочыў на вароты і стаў разгойдвацца. Пад цяжарам цела 27-кіляграмовая брама ўпала на яго. Хлопца шпіталізавалі ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыйнае аддзяленьне адной зь лякарняў Менску, у якой 28 лістапада ён памёр, не прыходзячы ў прытомнасьць.

Сьледчыя заявілі, што адказнай за тэхнічны стан спартыўнай пляцоўкі зьяўлялася 24-гадовая намесьніца дырэктара КУП «Жыльлёва-эксплюатацыйны ўчастак № 1 Першамайскага раёну г. Менску». Жанчыне інкрымінуюць ч. 2 арт.428 (службовая халатнасьць, якая прывяла па неасьцярожнасьці да сьмерці чалавека) Крымінальнага кодэксу. Да яе прыменена мера стрыманьня ў выглядзе асабістага паручальніцтва.

«Непрынятыя захады да агароджы і прадухіленьня эксплюатацыі няспраўнага абсталяваньня супрацоўнікам жыльлёвай арганізацыі прывялі да гібелі 12-гадовага хлопчыка», — гаворыцца ў паведамленьні СК.

Згодна з заключэньнем судова-медыцынскай экспэртызы, праведзенай спэцыялістамі ГКСЭ, сьмерць дзіцяці наступіла ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы з далейшым разьвіцьцём ацёку і зрушэньня галаўнога мозгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG