Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі паліцыя газам і вадамётамі разганяе пратэстоўцаў супраць закона аб «замежных агентах»: парлямэнт прыняў яго ў першым чытаньні


Пратэсты ў цэнтры Тбіліся
Пратэсты ў цэнтры Тбіліся

Парлямэнт Грузіі ў першым чытаньні зацьвердзіў адзін з законапраектаў аб «замежных агентах», перадае тэлеканал Mtavari. Адразу пасьля гэтага ў цэнтры Тбілісі пачаліся сутыкненьні пратэстоўцаў супраць прыняцьця закона з паліцыяй.

За прыняцьце дакумэнта прагаласавалі 76 дэпутатаў, супраць — 13. Дакумэнт, унесены ў парлямэнт рухам «Сіла народа», падтрымалі члены кіруючай партыі «Грузінская мара».

Галасаваньне па другім варыянце законапраекта адбудзецца ў чацьвер, 9 сакавіка. Гэтая вэрсія ў адрозьненьне ад прынятай у аўторак, 7 сакавіка, тычыцца ня толькі да юрыдычных асобаў, але і фізычных асобаў, а таксама прадугледжвае крымінальную адказнасьць.

Як піша выданьне Paper Kartuli, у парлямэнта Грузіі ў цэнтры Тбілісі мітынгуюць ад пяці да дзесяці тысяч чалавек. Фіксаваліся сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй, у выніку чаго сілавікі прымянілі слезацечны газ і вадамёты.

МУС Грузіі заявіла, што акцыя набыла «гвалтоўны характар». Паведамляецца, што ў цэнтар Тбілісі накіроўваюцца аўтамабілі хуткай дапамогі для аказаньня мэдычнай дапамогі мітынгоўцам, якія пацярпелі ад сьлезацечнага газу.

Ініцыятыву скрытыкавалі многія СМІ і апазыцыя. Яны лічаць, што ўлады спрабуюць пераняць расейскі досьвед барацьбы з «іншаагентамі» і стварыць у краіне рэпрэсіўны мэханізм.

Пасьля зацьвярджэньня дакумэнтаў у першым чытаньні іх плянуецца накіраваць у Венэцыянскую камісію. Эўразьвяз заявіў, што прыняцьце падобных законаў несумяшчальна з выкананьнем рэкамэндацый для атрыманьня Грузіяй статусу кандыдата ў Эўразвяз, з нормамі і каштоўнасьцямі ЭЗ.

Сёньня на вуліцах Тбілісі
Сёньня на вуліцах Тбілісі

Сур’ёзную занепакоенасьць таксама выказалі ЗША. Так, пасольства ЗША ў Грузіі выпусьціла заяву наконт абмеркаваньня парлямэнтам краіны законаў аб «іншаагентах.

«Сёньня чорны дзень для грузінскай дэмакратыі. Абмеркаваньне парлямэнтам Грузіі законаў, натхнёных Крамлём, несумяшчальна з імкненьнем краіны да эўрапейскай інтэграцыі і дэмакратычнага разьвіцьця. Прыняцьце законаў нанясе шкоду адносінам Грузіі зь яе стратэгічнымі партнэрам, якія дапамагаюць сваім суграмадзянам [унутры краіны]. Праект закона і яго актыўнае абмеркаваньне ставяць пад сумнеў гатоўнасьць кіруючай партыі да эўраатлянтычнай інтэграцыі», — гаворыцца ў звароце пасольства ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG