Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Турэччыне і Сырыі вырасла да 9400. Зь Беларусі накіравалі дапамогу


Горад Хатай у Турэччыне пасьля землятрусу
Горад Хатай у Турэччыне пасьля землятрусу

Наймацнейшы за дзесяцігодзьдзі землятрус адбыўся 6 лютага ў правінцыі Газіантэп у Турэччыне. Ахвяры ёсьць і ў суседняй Сырыі. Удзень 6 лютага ў рэгіёне здарыўся другі землятрус. Выратавальная апэрацыя працягваецца.

Колькасьць загіблых у выніку землятрусу на поўдні Турцыі і на поўначы Сырыі перавысіла 9400 чалавек, што робіць яго самай сьмяротнай сэйсьмічнай падзеяй за больш чым дзесяць гадоў, піша агенцтва АР.

У Турэччыне колькасьць пацярпелых падлічвае Ўпраўленьне грамадзянскай абароны AFAD. У Сырыі, празь яе складанае палітычнае становішча, урад дае зьвесткі на падкантрольных сабе тэрыторыях, Грамадзянская абарона Сырыі — на тых, якія не знаходзяцца пад кантролем урадавых сілаў.

  • Турэцкія ўлады ў сераду абнавілі колькасьць загінулых у краіне да 6957 чалавек.
  • У суседняй Сырыі ўрад паведаміў пра 1250 сьмерцяў у выніку землятрусу ў панядзелак перад сьвітаньнем у раёнах, якія ён кантралюе.
  • «Белыя каскі», добраахвотнікі, якія дапамагаюць жыхарам анклаву, які кантралююць паўстанцы, паведамілі пра 1280 сьмерцяў.

Больш за 30 000 чалавек атрымалі раненьні, і ўлады чакаюць, што колькасьць загінуўшых будзе працягваць расьці, паколькі ратавальнікі імкнуцца выцягваць тых, хто выжыў з-пад завалаў у гарадах і пасёлках па ўсёй тэрыторыі.

У 2011 годзе землятрус магнітудай 9,0 ля паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Японіі выклікаў цунамі, у выніку якога загінулі амаль 20 000 чалавек.

Лічбы ахвяр не канчатковыя і працягваюць расьці. Пад заваламі ўсё яшчэ застаюцца людзі. Аднак ва ўмовах зімовых халадоў магчымасьцяў дастаць іх адтуль жывымі ўсё менш. Дзясяткі тысяч людзей параненыя.

Разбуранымі аказаліся прыблізна шэсьць тысяч будынкаў, сярод якіх шматпавярховыя жылыя дамы, паведамляе Бі-бі-сі.

Па прагнозах Сусьветнай арганізацыі здароўя, канчатковая колькасьць загінулых можа перавысіць 20 тысяч.

Зь Беларусі накіравалі дапамогу

Беларускія ратаўнікі сёньня ранкам вылецелі ў Турэччыну, каб разьбіраць завалы. На дапамогу накіравалі 64 спэцыялістаў і 5 пошукавых сабак, а таксама тэхніку.

Дзесяць гарадоў Турэччыны сталі зонамі бедзтва

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган аб'явіў 10 гарадоў на поўдні краіны зонамі бедзтва, паведаміўшы, што ў кожным зь іх будзе ўведзена трохмесячнае надзвычайнае становішча. Гэтыя захады, як заявіў Эрдаган, дапамогуць ратавальнікам дабрацца да пацярпелых паселішчаў і спросьцяць дастаўку фінансавай дапамогі для ліквідацыі наступстваў бедзтва. У краіне абвешчаная жалоба.

У Сырыі пацярпела цытадэль, унесеная сьпіс помнікаў Сусьветнай спадчыны UNESCO.

У Сырыі ад магутных падземных штуршкоў разбураныя тысячы дамоў, пацярпелі дзясяткі гарадоў, сярод іх Дамаск і Латакія. Найбольш цяжкае становішча ў Алепа, дзе некалькі гадоў таму ішлі цяжкія баі. Землятрусам пашкоджана старажытная цытадэль, якая ўваходзіць у сьпіс помнікаў Сусьветнай спадчыны UNESCO.

Месца землятрусу
Месца землятрусу

Землятрус магнітудай 7,8 бала адбыўся а 4-й гадзіне раніцы па мясцовым часе за 23 кілямэтры на ўсход ад Нурдагі, правінцыя Газіантэп, на глыбіні 24,1 км, паведаміла Геалягічная служба ЗША (USGS). Нурдагі знаходзіцца ўздоўж турэцка-сырыйскай мяжы, і землятрус адчуваўся ў некалькіх краінах рэгіёну, у тым ліку ў Сырыі і Лібане.

У выніку магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Туррэчыны і на поўначы Сырыі пацярпелі да 23 млн чалавек, у тым ліку 5 млн асабліва ўразьлівых людзей, заявіла на прэс-канферэнцыі ў Жэневе 7 лютага прадстаўніца Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Адэльхайд Маршанг, паведамляе DW.

Урад Туррэчыны ацаніў колькасьць людзей, якія непасрэдна пацярпелі ад землятрусу ў гэтай краіне, у 13,5 млн чалавек. Працягваюцца пошукі тых, хто застаецца пад заваламі, і ліквідацыя наступстваў землятрусу.

Наступствы землятрусу
Наступствы землятрусу
Наступствы землятрусу ў Адане, Турэччына
Наступствы землятрусу ў Адане, Турэччына

Землятрус у панядзелак стаў самым моцным у Турэччыне з 1939 году, калі ў выніку землятрусу такой жа сілы загінулі 30 000 чалавек, паведамляе USGS. Землятрусы такой магнітуды рэдкія, у сярэднім менш за пяць за год у любым пункце сьвету. Сем землятрусаў магнітудай 7,0 і больш абрынуліся на Турэччыну за апошнія 25 гадоў, але ў панядзелак быў самы моцны зь іх.

Наступствы землятрусу ў Сырыі
Наступствы землятрусу ў Сырыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG