Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы часьцей зарабляюць менш за 400 рублёў у месяц, чым больш за 5000. Белстат пра заробкі


У Беларусі 1,6% работнікаў атрымліваюць заробкі, меншыя за 400 рублёў у месяц. Пры гэтым 1,5% працоўных могуць пахваліцца заробкам, большым за 5000 рублёў.

Гэта вынікае з абсьледаваньня арганізацый наконт разьмеркаваньня колькасьці работнікаў паводле памераў налічанага заробку за лістапад 2022 году. Яго вынікі цытуе «Зеркало».

Паводле зьвестак Белстату, у лістападзе мінулага году доля работнікаў з заработнай платай, ніжэйшай за 600 рублёў, склала 9,1% ад усёй колькасьці абсьледаваных работнікаў (годам раней — 10,2%). У тым ліку менш за мінімальны памер (483,17 рубля) у лістападзе атрымлівалі 2,4% работнікаў.

«Удзельная вага работнікаў з заработнай платай звыш 1 тыс. рублёў вырасла з 61,3% у траўні 2022 году да 65,4% у лістападзе 2022 году, — паведамляе Белстат. — Заработную плату звыш 2 тысяч рублёў атрымліваюць 18,6% работнікаў (у траўні 2022 г. — 14,8%), у тым ліку звыш 3 тысяч рублёў — 5,9% (у траўні 2022 году — 4,7%)».

Пры гэтым заробкамі вышэй за 5000 рублёў у лістападзе мінулага году маглі пахваліцца, паводле афіцыйнай статыстыкі, 1,5% работнікаў.

Белстат публікуе зьвесткі да выплаты падаткаў, на рукі выходзяць больш сьціплыя сумы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG